Logo Polskiego Radia
Print

Польшча намераная пабудаваць новы вялікі аэрапорт

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 24.02.2017 07:03
Цэнтральны аэрапорт павінен стаць адным з самых вялікіх перасадачных пунктаў у Эўропе.
pixabay.com

Неўзабаве польскі ўрад павінен прыняць рашэньне наконт будовы Цэнтральнага аэрапорту. Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік міністра інфраструктуры й будаўніцтва Ежы Шміт. Па словах міністра, рашэньне пра пабудову навага аэрапорту перадвызначыць стратэгію разьвіцьця грамадзянскай авіяцыі ў Польшчы. Ежы Шміт запэўніў, што новы аэрапорт не павінен пашкодзіць рэгіянальным аэрапортам, загружанасьць якіх увесь час расьце.

Цэнтральны аэрапорт (Centralny Port Lotniczy) можа быць пабудаваны паміж Лодзьдю і Варшавай. Аэрапорт павінен стаць адным з самых вялікіх перасадачных пунктаў у Эўропе і абслугоўваць некалькі дзесяткаў мільёнаў пасажыраў у год. Дасьледаваньні і дэбаты вакол пабудовы аэрапорту ідуць у Польшчы з 2005 году.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт