Марш "выклятых жаўнераў" у Гайнаўцы прайшоў мірна
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
27.02.2017 11:10
Паліцыя не дазволіла сустрэчу нацыяналістаў і антыфашыстаў.
Удзельнікі Другога маршу выклятых жаўнераў у Гайнаўцы.Photo: PAP/Artur Reszko
Другі марш "выклятых жаўнераў" у Гайнаўцы, арганізаваны нацыяналістычнымі арганізацыямі ОНР і «Narodowa Hajnówka» (Нацыянальная Гайнаўка- бел.), выклікаў шмат эмоцый. У маршы прынялі ўдзел каля двухсот чалавек, у асноўным прыежджых.
Супрацьлеглую дэманстрацыі арганізавалі «Obywatele RP» (Грамадзяне РП-бел.), антыфашысты. У ёй прынялі ўдзел некалькі дзесяткаў чалавек. Абедзьве дэманстрацыі прайшлі мірна.
На чале маршу ішлі групы гістарычнай рэканструкцыі. Удзельнікі несьлі з сабой бела-чырвоныя сьцягі і плякаты з выявай капітана Рамуальда Райса, пазыўны «Буры». У 1946 годзе атрад «Бурага» пацыфікаваў некалькі беларускіх вёсак.
Давід Палешук з арганізацыі «Нацыянальная Гайнаўка» сказаў: "У «Бурага» ёсьць трагічная карта гісторыі, мы гэтага не абвяргаем, але ён быў знакамітым жаўнерам і мае свае заслугі перад Польшчай".
За маршам назіралі жыхары Гайнаўкі. Некаторыя не хавалі свайго абурэньня. "Гісторыя гэтага рэгіёну вельмі балючая. Напэўна, «Бурага»мы добра ўспамінаць ня будзем", – сказала жыхарка Гайнаўкі.
Паліцыя не дазволіла, каб трасы нацыяналістаў і антыфашыстаў перасякаліся.
яс