Logo Polskiego Radia
Print

Палякі прапаноўваюць прадукты харчаваньня на буйнейшым кірмашы ў Дубаю

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 28.02.2017 15:46
  • 28.02.17-эканомія.mp3
Паольскія фірмы прапаноўваюць малако, арганічныя прадукты харчаваньня, сухафрукты і ў кандытарскія вырабы.
Kai Schreiber/flickr.com

Больш за 5 тысяч кампаній з розных краін сьвету прадстаўляюць сваю прадукцыю на найбуйнейшым харчовым кірмашы на Блізкім Усходзе. Арганізаваная ў 30-ы раз у Дубаі ў Абʼяднаных Арабскіх Эміратах, выстава «Gulfood» карыстаецца папулярнасьцю і сярод польскіх вытворцаў.

Палякі прапаноўваюць малако, акрамя ўсяго іншага, арганічныя прадукты харчаваньня, сухафрукты і ў вялікай колькасьці кандытарскія вырабы. Сярод іх, традыцыйна, найбольшай папулярнасьцю сярод арабскіх спажыўцоў карыстаюцца цукеркі «кароўкі».

У гэтым годзе ў Дубай паехала рэкордная колькасьць польскіх вытворцаў прадуктаў харчаваньня – больш за 40 кампаній – падкрэсьлівае Альжбета Тэсна, прадстаўнік кірмашу «Gulfood» у Польшчы.

А.Тэсна: Гэты кірмаш набывае вялікую папулярнасьць. Яго прэстыж вялікі. Гэта насамрэч плятформа сустрэчы паміж Эўропай, Азіяй і Афрыкай. Таксама польскія кампаніі ўспрымаюць гэты кірмаш як важнае месца бізнэс-сустрэч.

Альжбета Тэсна лічыць, што польскіх фірмаў на кірмашы было б яшчэ больш, калі б на выставачныя плошчы не трэба было чакаць у чарзе. Зараз сярод чаргавікоў знаходзіцца 3 тысячы кампаній з усяго сьвету. Польскія ўдзельнікі падкрэсьліваюць, што арабскія кліенты ўсё больш цэняць польскія прадукты харчаваньня і што зьвяртаюць вялікую ўвагу на яе якасьць.

А.Тэсна: Мясцоваму кліенту падабаюцца нашыя прадукты. Ёсьць попыт. Кружыць такое меркаваньне, што польскія прадукты сапраўды добрай якасьці. Мы сёньня чулі, як нас хвалілі, што мы выдатна працуем над паляпшэньнем якасьці.

Цікавінкай кірмашу, які будзе доўжыцца да 2 сакавіка, зьяўляецца віртуальны супэрмаркет. Ён павінен данесьці да сьвядомасьці ўдзельнікаў і наведвальнікаў выставы, уяўленьне якім, будзе гандаль празь некалькі гадоў.

У Дубай прыехала адна тысяча кухараў, якія бяруць удзел у кулінарных паказах.

яс

Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" у далучаным файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт