Logo Polskiego Radia
Print

Міністар замежных спраў распачаў трохдзённы візыт у ЗША

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.03.2017 09:50
Кіраўнік польскай дыпляматыі будзе весьці кампанію на карысьць чалецтва Польшчы ў Радзе бясьпекі ААН у 2018-2019 гадах.
Вітальд ВашчыкоўскіВітальд ВашчыкоўскіPhoto: polskieradio.pl

Сёньня распачаўся трохдзённы візыт міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага ў ЗША. У Нью-Ёрку кіраўнік польскай дыпляматыі будзе весьці кампанію на карысьць чалецтва Польшчы ў Радзе бясьпекі ААН у 2018-2019 гадах.
Сёньня ў сядзібе ААН Вітальд Вашчыкоўскі сустрэнецца з групай амбасадараў пры ААН, пераважна з Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Таксама пройдзе сустрэчыа з старшынём Генэральнай асамблеі ААН Пэтэрам Томсанам. Падчас гэтых сустрэч польскі міністар прадставіць прыярытэты польскага чалецтва ў Радзе бясьпекі.
У сядзібе ААН таксама адбудзецца адкрыцьцё выставы, прысьвечанай ажыўленьню Лодзі. Падчас выставы Лодзь будзе прадстаўлена як кандыдат на гаспадара выставы International EXPO 2022, якая будзе прысьвечана ажыўленьню гарадзкіх тэрыторый.
Аўторак і сераду кіраўнік польскай дыпляматыі правядзе ў Вашынгтоне. Там ён прыме ўдзел у сустрэчы міністраў замежных спраў краін Глябальнай кааліцыі для барацьбы з Ісьлямскай дзяржавай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт