Logo Polskiego Radia
Print

Польшча заклікала Расею закончыць акупацыю Крыму

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.03.2017 15:23
МЗС выдала заяву з нагоды трэцяй гадавіны анэксіі Крыму.
PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Гэта неабходны элемэнт для мірнага вырашэньня расейска-ўкраінскага канфлікту – гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы з нагоды трэцяй гадавіны анэксіі Крыму. Да гэтага часу польскі бок выказваецца за захаваньне санкцый.

“Польшча не прызнае гэтак званай анэксіі Крыму і нязьменна падтрымлівае тэрытарыяльную інтэгральнасьць Украіны ў межах, прызнаных міжнародным правам”, - падкрэсьлівае міністэрства.

Акрамя таго, МЗС выказала “глыбокую занепакоенасьць” парушэньнем правоў чалавека на паўвысьпе, у гэтым нацыянальных меншасьцяў. “Мы занепакоеныя тым, што расейскія ўлады блякуюць доступ да Крыму міжнародным правабарончым арганізацыям. Таксама нас непакоіць рост мілітарызацыі паўвыспы. Яна ня толькі непасрэдна пагражае краінам рэгіёну Чорнага мора, але таксама спрыяе дэстабілізацыі цэлай Усходняй і Паўднёвай Эўропы”, - гаворыцца ў заяве польскага МЗС.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт