Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт адзначыў “выклятых жаўнераў”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.03.2017 16:17
Анджэй Дуда адзначыў, што сёньня гісторыя пра “выклятых жаўнераў” ужо не маўчыць.
PAP/Paweł Supernak

“Зьбігнеў Гэрбэрт калісьці пра іх напісаў: “паколькі яны жылі воўчым законам, то гісторыя пра іх маўчыць”, - гаварыў у Бежуні Анджэй Дуда падчас урачыстасьці пасьмяротнага адзначэньня “выклятых жаўнераў”.

Прэзыдэнт адзначыў, што сёньня, на шчасьце, гісторыя пра “выклятых жаўнераў” ужо не маўчыць. Ён падкрэсьліў, што “гэты воўчы сьлед”, пакінуты ў сэрцах блізкіх, “сёньня знайшоў сваё месца ў гісторыі Польшчы, у сэрцы вельмі многіх палякаў, асабліва маладых людзей, якія будуць памятаць значна даўжэй, чым мы”.

Афіцэрскім крыжам ордэну адраджэньня Польшчы “за выбітныя заслугі, незвычайнае ахвяраваньне ў барацьбе за сувэрэнітэт і незалежнасьць польскай дзяржавы” пасьмертна ўзнагароджаныя Казімеж Дыксіньскі, Леон Маліцкі і Станіслаў Жураўскі.

Ордэны былі ўручаныя сем’ям “выклятых жаўнераў”.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт