Logo Polskiego Radia
Print

Польскае МЗС занепакоенае сытуацыяй у Беларусі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.03.2017 11:48
У заяве прыгадваюцца шматлікія сустрэчы, якія адбыліся з удзелам палякаў і беларусаў.
Ministerstwo Spraw Zagranicznych - zdjęcie ilustracyjneMinisterstwo Spraw Zagranicznych - zdjęcie ilustracyjneFoto: IAR/Łukasz Kowalski

Польскае Міністэрства замежных спраў занепакоенае арыштамі апазыцыі і незалежных журналістаў у Беларусі. У адмысловым звароце МЗС заклікала ўлады Беларусі шанаваць правы чалавека і асноўныя свабоды грамадзян і выразіла спадзяваньне, што Беларусь ня сыдзе з курсу, абранага год таму, важнейшым элемэнтам якога быў дыялёг.

МЗС нагадвае, што сяброўскія жэсты, зробленыя менскімі ўладамі, выклікалі пазытыўную рэакцыю з боку ЭЗ, былі аслабленыя санкцыі супраць Беларусі. Таксама Польшча пайшла насустрач і ўзмацніла адносіны зь беларускімі ўладамі.

У заяве прыгадваюцца шматлікія двухбаковыя сустрэчы, сярод закранутых пытаньняў была, між іншым, тэма каштоўнасьці свабоды сходаў і перамоў з апазыцыяй, што зьяўляецца важным для польскага боку.

MSZ/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт