Logo Polskiego Radia
Print

Малазабясьпечаныя асобы атрымаюць прадукты харчаваньня

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.03.2017 13:02
Сабраныя рэчы перададуць шматдзетным семʼям, адзінокім бацькам, хворым і беспрацоўным.
www.pixabay.com

У Польшчы пачаўся традыцыйны перадсьвяточны збор прадуктаў харчаваньня для малазабясьпечаных людзей. Акцыю ладзіць дабрачынная каталіцкая арганізацыя Caritas.

У пятніцу і суботу добраахвотнікі будуць зьбіраць у крамах прадукты з доўгім тэрмінам захоўваньня, між іншым кансэрвы, цукар, рыс, муку, алей, а таксама тавары асабістай гігіены.

Сабраныя рэчы перададуць шматдзетным семʼям, адзінокім бацькам, хворым і беспрацоўным, а таксама тым грамадзянам, якія жывуць у складаных умовах. У праграме дапамогі прыме ўдзел каля 20 тыс. валянцёраў.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт