Logo Polskiego Radia
Print

У Гданьску адкрыты Музэй Другой сусьветнай вайны

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.03.2017 15:17
Выстава займае каля 5 тыс. квадратных мэтраў. Гэта самая буйная музэйная экспазыцыя ў Польшчы.
PAP/Adam Warżawa

Чатыры з паловай гады працягвалася будаўніцтва Музэю Другой сусьветнай вайны ў Гданьску. Сёньня ўстанова была афіцыйна адкрытая для наведвальнікаў.

Галоўная экспазыцыя, якая разьмешчаная на падземных паверхах сучанага будынку, расказвае пра перадгісторыю, наступствы і ход канфлікту, а таксама яго ўплыў на лёсы звычайных людзей.

Выстава займае каля 5 тыс. квадратных мэтраў. Гэта самая буйная музэйная экспазыцыя ў Польшчы. На асноўнай выставе прадстаўлена 2,5 тыс. экспанатаў, каля 240 мультымэдыйных пунктаў, дзякуючы якім можна праглядаць архіўныя фатаграфіі і дакумэнты, паглядзець успаміны сьведкаў падзей, пазнаёміцца з мапамі, якія прадстаўляюць бітвы, або ўбачыць, як мяняліся дзяржаўныя межы ў часе вайны.

У мінулым годзе Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны заявіла пра намер аб'яднаць Музэй Другой сусьветнай вайны і Музэй Вэстэрплятэ і Абароннай вайны 1939 году. Дырэкцыя Музэю Другой сусьветнай вайны і Амбудсмэн абскардзілі рашэньне ў судзе. Суд затрымаў уступленьне рашэньня ў сілу. Ваяводзкі адміністрацыйны суд будзе разглядаць справу 5 красавіка.

ПАП/ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт