Logo Polskiego Radia
Print

Польшча яшчэ больш спрашчае працэс рэпатрыяцыі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 28.04.2017 19:45
Папраўкі ў закон аб рэпатрыяцыі ўступяць у сілу ўжо 1 траўня.
kuchenkainternetowa/flickr.com

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў зьмены ў закон аб рэпатрыяцыі. Новыя правілы спросьцяць працэдуру пераезду на гістарычную радзіму людзей з постсавецкіх краінаў, якія маюць польскія карані. Згодна зь новымі правіламі, права на рэпатрыяцыю будзе належаць тым, хто мае продкаў польскай нацыянальнасьці хаця б у чацьвёртым пакаленьні.

Прадстаўнік канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Адам Квяткоўскі заявіў, што мэта закону – аднавіць гістарычную справядлівасьць і вярнуць на радзіму нашчадка ўсіх палякаў, якія былі дэпартаваныя ўладамі СССР.

Зьмяняецца вызначэньне рэпатрыянта. Цяпер ім будзе называцца асоба, якая прыехала ў Польшчу на пастаяннае месца жыхарства на падставе польскай нацыянальнай візы, выдадзенай у мэтах рэпатрыяцыі. Для рэпатрыянтаў будуць створаныя спэцыяльныя адаптацыйныя цэнтры. Людзям, якія будуць у іх знаходзіцца, будзе выплачвацца стыпэндыя ў памеры 200 злотых (каля 45 эўра) у месяц. Урад намераны аказваць перасяленцам дапамогу ў аплаце, рамонце, альбо набыцьці жытла.

Новы закон аб рэпатрыянтах уступіць у сілу 1 траўня. Чакаецца, што дзякуючы яму, на гістарычную радзіму вернуцца 10 тысячаў нашчадкаў ссыльных палякаў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт