Logo Polskiego Radia
Print

Былыя працаўнікі падалі ў суд на краму “Biedronkа”

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.05.2017 15:03
Яны абвінавачваюць былога працадаўцу ў парушэньні права да бясьпечнай і гігіенічнай працы.
pixabay.com

Былыя працаўнікі падалі ў суд на краму “Biedronkа”
Былыя працаўнікі папулярнай у Польшчы крамы вырашылі падаць на былога працадаўцу калектыўную скаргу ў суд. Справа тычыцца падзей некалькі гадовай даўніны, але працаўнікі перакананыя, што яе можна выйграць. Іск тычыцца парушэньня права да бясьпечнай і гігіенічнай працы. Гаворка пра касіраў-прадаўцоў, абавязкам якіх была таксама разгрузка тавару. У залежнасьці ад выпадку былыя працаўнікі патрабуюць кампэнсацыю ад 1 850 даляраў да 12 тысяч даляраў.
У павестку дня можа таксама вярнуцца справа неаплачаных звышурочных, якія ацэненыя на 76 млн даляраў.
Уладальнік сеткі “Biedronkа” не пагаджаецца з абвінавачаньнямі і дадае, што крама зьвяртае ўвагу на тое, каб умовы працы былі згодныя з тэхнікай бясьпекі і законам.

Былыя працаўнікі папулярнай у Польшчы крамы вырашылі падаць на былога працадаўцу калектыўную скаргу ў суд.

Справа тычыцца падзей, якія адбыліся некалькі гадоў назад, але працаўнікі перакананыя, што яе можна выйграць. Іск тычыцца парушэньня права да бясьпечнай і гігіенічнай працы. Гаворка пра касіраў-прадаўцоў, абавязкам якіх была таксама разгрузка тавару.

У залежнасьці ад выпадку былыя працаўнікі патрабуюць кампэнсацыю ад 1 850 даляраў да 12 тысяч даляраў. У павестку дня можа таксама вярнуцца справа неаплачаных звышурочных, якія ацэненыя на 76 млн даляраў.

Уладальнік сеткі “Biedronkа” не пагаджаецца з абвінавачаньнямі і дадае, што крама зьвяртае ўвагу на тое, каб умовы працы былі згодныя з тэхнікай бясьпекі і законам.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт