Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаву прыбыў прэзыдэнт Нямеччыны

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 19.05.2017 12:01
Дуда й Штайнмаер абмяркуюць рэформы ЭЗ, вайну ва Ўкраіне, супрацоўніцтва на лініі Парыж-Бэрлін-Варшава.
Эльке Буэдэнбэндэр, Франк-Вальтэр Штайнмаер, Анджэй Дуда й Агата Корнхаўзэр-Дуда на сустрэчы ў Варшаве.Эльке Буэдэнбэндэр, Франк-Вальтэр Штайнмаер, Анджэй Дуда й Агата Корнхаўзэр-Дуда на сустрэчы ў Варшаве.PAP/Jacek Turczyk

У Польшчу з афіцыйным візытам прыехаў прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер. З прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам ён правядзе перамовы на тэмы рэформаў Эўрапейскага зьвязу, міграцыі, правоў палякаў у Нямеччыне й супрацоўніцтва ў рамках NATO.

Гэта першы візыт Франка-Вальтэра Штайнамера і яго жонкі Эльке Буэдэнбэндэр у Польшчу пасьля інаўгурацыі, якая прайшла ў сакавіку. У праграме візыту заплянаваная сустрэча прэзыдэнтаў сам-насам, а таксама перамовы дэлегацыяў Польшчы й Нямеччыны.

Чакаецца, што падчас сустрэчы прэзыдэнты будуць абмяркоўваць кірункі разьівцьця Эўрапейскага зьвязу, а таксама польска-француска-нямецкае супрацоўніцтва пасьля ўступленьня на пасаду новага прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона. Дуда й Штайнмаер абмяркуюць праблему мігрантаў у Эўропе, вайну ва Ўкраіне, адносіны паміж Эўразьвязам і ЗША, будучыню NATO і сытуацыю палякаў у Нямеччыне.

Франк-Вальтэр Штайнмаер сустрэнецца з польскім прэмʼерам Бэатай Шыдла, атаксама разам з Анджэем Дудам выступіць на VIII Варшаўскім кніжным кірмашы.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт