Logo Polskiego Radia
Print

Інспэктар працы скасуе несправядлівыя працоўныя дамовы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.06.2017 16:03
  • 6.06.17_эканоміка.mp3
У Польшчы фактычна 2 мільёны чалавек больш павінны працаваць на стаўцы.
pixabay.com/CC0 Creative Commons/ skeeze

Інспэктары працы ў Польшчы выяўляюць усё большую колькасьць парушэньняў пры заключэньні працоўных кантрактаў. Як адзначыў галоўны інспэктар працы Раман Гедройц (Roman Hiedrojć), 20% правераных дамоваў было заключана на такіх умовах, якія прадугледжваюць працу на цэлую стаўку а не кароткачасовую працу ці выкананьне нейкіх асобных заданьняў.

Каб скараціць выдаткі, зьвязаныя з утрыманьнем працаўніка, працадаўцы ў Польшчы часта падпісваюць кантракты, якія вельмі часта парушаюць правы нанятых.

Р.Гедройц: Больш за 1 мільён чалавек працуе па грамадзянска-прававых дамовах: пераважна гэта дамова падраду (umowa-zlecenie), у 10% выпадкаў гэта кантракт (umowa o dzieło). Больш за 1 мільён індывідуальных прадпрымальнікаў (samozatrudnienie) працуюць на карысьць нейкага прадпрыемства. Усе працаўнікі казалі, што ім не падабаюцца такія дамовы. Узьнікае патрэба, каб інспэктар працы мог хутка рэагаваць і сваім рашэньнем пераводзіць працаўнікоў з несправядлівай дамовы на працу на стаўцы ў дадзеным прадпрыемстве.

Раман Гедройц лічыць, што Нацыянальная інспэкцыя працы мае адказных інспэктараў і няма пагрозы, што яны будуць злоўжываць сваімі паўнамоцтвамі.

Р.Гедройц: У працадаўцы існуе магчымасьць падаць скаргу на рашэньне інспэктара ў суд працы. І суд вырашыць, ці рашэньне было абгрунтавана.

Інспэктар працы ажыцьцяўляе нагляд за выкананьнем працадаўцамі працоўнага заканадаўства. У асноўным, ён правярае выкананьне павілаў бясьпекі, санітарныя і гігіенічныя ўмовы, а таксама легальнасьць працаўладкаваньня пра прадпрыемстве. Таксама інспэктар працы ў Польшчы правярае зарплату, час працы, наяўнасьць права на адпачынак і яго ажыцьцяўленьне, а таксама працаўладкаваньне няпоўнагадовых.

Эфірны выпуск перадачы „Пульс польскай эканомікі” ў далучаным гукавым файле.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт