Logo Polskiego Radia
Print

Пробы з цел ахвяр смаленскай катастрофы трапяць у рымскую лябараторыю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.06.2017 15:02
Пробы эксгумаваных цел і пробы астанкаў прэзыдэнцкага самалёту будуць правераныя на наяўнасьць выбуховых матэрыялаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарPhoto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Пробы з цел ахвяр смаленскай катастрофы трапяць у рымскую лябараторыю
У бліжэйшыя дні ў лябараторыю ў Рыме будуць перададзеныя пробы з целаў ахвяр смаленскай катастрофы для дасьледаваньняў магчымых сьлядоў выбуховых матэрыялаў – заявіў намесьнік генэральнага пракурора Польшчы Марэк Пасёнэк.
Пракурор паведаміў, што на мінулым тыдні ў Польшчы знаходзіўся экспэрт гэтай лябараторыі. «Разам з пракурорамі яны вызначылі пробы, якія будуць перададзеныя на экспэртызу», – дадаў Пасёнэк.
У красавіка пракуроры, якія вядуць сьледзтва ў справе смаленскай катастрофы выявілі, што лябараторыя з Італіі, Гішпаніі і Вялікабрытаніі правядуць дасьледаваньні проб эксгумаваных цел і проб астанкаў прэзыдэнцкага самалёту Ту-154М на наяўнасьць выбуховых матэрыялаў.
Пробы будуць высылаць па некалькі дзесяткаў у некалькіх партыях. Дасьледаваньне кожнай партыі будзе працягвацца некалькі месяцаў. Паводле пракуратуры, неабходнасьць правядзеньня аналізаў за мяжой зьвязаная з сумневамі адносна вынікаў экспэртызы, праведзенай у Цэнтральнай крымінальнай лябараторыі паліцыі ў Польшчы.
У траўні ў лябараторыю ў Кент у Вялікабрытаніі былі перададзеныя першыя пробы астанкаў самалёту. Вынікі павінны быць гатовыя праз паўгода.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт