Logo Polskiego Radia
Print

Польшча патрабуе правядзеньня эксгумацыі ў Курапатах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2017 12:38
У Менску прайшло паседжаньне Польска-беларускай міжурадавай камісіі па справах культурнай спадчыны.
fot. Instytut Polski w Mińsku

Польшча патрабуе правядзеньня эксгумацыі ў Курапатах
У Менску прайшло паседжаньне Польска-беларускай міжурадавай камісіі па справах культурнай спадчыны. Паседжаньне камісіі адбылося пасьля трохгадовага перапынку.
Прадстаўнікі Польшчы агучылі нязьменную пазыцыю: заклік распачаць эксгумацыю ў Курапатах – расказаў віцэ-міністар культуры Яраслаў Селін. На яго думку, правядзеньне эксгумацыйных прац неабходна для таго, каб праверыць, ці ў Курапатах ёсьць астанкі польскіх афіцэраў.
Высьвятленьне лёсу ахвяр гэтак званага беларускага катынскага сьпісу зьяўляецца важным пастулятам польскага боку ў размовах з Беларусьсю. «Паколькі няма ўпэўненасьці, то неабходна гэта праверыць», – сказаў Селін. «Напэўна ў Курапатах пахаваныя ахвяры гэтак званай польскай акцыі з 1937-1938 гадоў. Мы таксама ўпэўненыя, што ў гэтым месцы можна шукаць польскіх афіцэраў, забітых вясной 1940 году ў рамках катынскага злачынства», – гаварыў на сустрэчы віцэ-міністар Яраслаў Селін.
Беларускі віцэ-міністар культуры Васіль Чэрнік нагадаў афіцыйную пазыцыю беларускага боку, паводле якой у Курапатах няма цел польскіх афіцэраў. Ён аднак падкрэсьліў гатоўнасьць Беларусі дзейнічаць у гэтай справе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт