Logo Polskiego Radia
Print

Агенцтва Fitch не зьмяніла рэйтынг Польшчы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.07.2017 17:24
Краіна атрымала крэдытны рэйтынг «А Мінус» са стабільным прагнозам.
Foto: Vintage Tone/ Shutterstock

Таксама агенцтва панізіла ацэнку агульнага дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту Польшчы на 2017 год да 2,6% ВУП з 3,0%ВУП.

Стабільны прагноз адлюстроўвае перакананасьць Fitch у тым, што станоўчыя і адмоўныя фактары ацэнкі крэдытнага рызыкі Польшчы ў цяперашні час добра збалянсаваныя.

Асноўны фактар рызыкі агенцтва бачыць у скарачэньні зьнешняга попыту. З іншага боку, мацнейшы, чым чакалася, рост інвэстыцый зьяўляецца асноўнай перадумовай для магчымага павышэньня рэйтынга ў пэрспэктыве.

Наступная ацэнка польскага крэдытнага рэйтынга чакаецца 8-га верасьня (агенцтва Moody ʼs), 20 кастрычніка (агенцтва S & P), і 8 сьнежня (Fitch).

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт