Logo Polskiego Radia
Print

У многіх гарадах прайшлі пратэсты супраць зьмен у судах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.07.2017 12:44
Яны выступалі з заклікам да прэзыдэнта Анджэя Дуды не падпісваць прынятыя парлямэнтам законы.
PAP/Roman Jocher

У суботу вечарам у многіх польскіх гарадах прайшлі пратэсты асоб, якія выступаюць супраць зьмен судовай сыстэмы, якія прыняў польскі парлямэнт. Тысячы чалавек у Варшаве, Познані, Кракаве, Уроцлаве ды многіх іншых гарадах выйшлі на вуліцы са сьвечкамі ў руках. Яны выступалі з заклікам да прэзыдэнта Анджэя Дуды не падпісваць прынятыя парлямэнтам законы, якія мяняць прынцыпы працы Дзяржаўнай судовай калегіі, судоў агульнай юрысдыкцыі і Вярхоўнага суду.
Пратэсты былі зладжаныя, між іншым, пад домам старшыні кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» Яраслава Качыньскага і прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі ў балтыйскім горадзе Хэль.
Апошнія некалькі дзён у Польшчы пануе надзвычай напружаная ўнутрыпалітычная сытуацыя. Усё па прычыне плянаваных зьмен судовай сыстэмы – спачатку зьмен у Дзяржаўнай судовай радзе, а цяпер у Вярхоўным судзе. Кіроўная партыя пераконвае, што прыняцьце новага закону разбурыць «паталягічную закрытасьць і карупцыю» судзейскага асяродзьдзя. У сваю чаргу апазыцыя перакананая, што ў выніку зьмен судовая ўлада будзе залежаць ад выканаўчай. Палітычныя спрэчкі суправаджаюцца шматтысячнымі пратэстамі грамадзян на вуліцах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт