Logo Polskiego Radia
Print

У гадавіну Варшаўскага паўстаньня пакажуць спэктакль пра досьвед вайны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.07.2017 14:00
  • Паліна Жарабцова.mp3
За аснову спэктакля ўзятыя дзёньнікі Паліны Жарабцовай, якія яна пісала дзевяць гадоў падчас двух чачэнскіх войнаў.
źródło: Muzeum Powstania Warszawskiego

З нагоды 73 гадавіны Варшаўскага паўстаньня аднайменны музэй рыхтуе ўнівэрсальны спэктакль пра досьвед вайны. Рэжысэрам спэктаклю, прэм’ера якога адбудзецца 2 жніўня, зьяўляецца расейскі рэжысэр Іван Вырыпаеў. За аснову спэктакля ўзятыя тэксты з дзёньнікаў, якія пісала Паліна Жарабцова на працягу дзевяці гадоў падчас двух чачэнскіх войнаў. Пісаць дзёньнікі Паліна пачала ва ўзросьце 9 гадоў, а закончыла ў 19.
Іван Вырыпаеў адзначае, што для людзей вайна зьяўляецца досьведам, які аднолькавы ў Алепа, Мосуле, Грозным і ў Варшаве ў 1944 годзе.
Дзёньнікі Паліны Жарабцовай, якая перажыла вайну, будзе агучваць Анджэй Сэвэрын.
Спэктакль “Чачэнскія дзёньнікі Паліны Жарабцовай” будзе выстаўляцца штодзённа з 2 па 5 жніўня ў Музэі Варшаўскага паўстаньня.

З нагоды 73 гадавіны Варшаўскага паўстаньня аднайменны музэй рыхтуе ўнівэрсальны спэктакль пра досьвед вайны. Рэжысэрам спэктаклю, прэм’ера якога адбудзецца 2 жніўня, зьяўляецца расейскі рэжысэр Іван Вырыпаеў. За аснову спэктакля ўзятыя тэксты з дзёньнікаў, якія пісала Паліна Жарабцова на працягу дзевяці гадоў падчас двух чачэнскіх войнаў. Пісаць дзёньнікі Паліна пачала ва ўзросьце 9 гадоў, а закончыла ў 19.

Іван Вырыпаеў адзначае, што для людзей вайна зьяўляецца досьведам, які аднолькавы ў Алепа, Мосуле, Грозным і ў Варшаве ў 1944 годзе.Дзёньнікі Паліны Жарабцовай, якая перажыла вайну, будзе агучваць Анджэй Сэвэрын. Спэктакль “Чачэнскія дзёньнікі Паліны Жарабцовай” будзе выстаўляцца штодзённа з 2 па 5 жніўня ў Музэі Варшаўскага паўстаньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт