Logo Polskiego Radia
Print

У варшаўскіх Лазенках праходзіць Фэстываль сьвятла

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.08.2017 14:23
  • культура 0908.mp3
Працаўнікі парку, між іншым, расказваюць, адкуль у Эўропе ўзялася мода на рэчы ў кітайскім стылі.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У варшаўскім парку Каралеўскія лазенкі распачаўся Фэстываль сьвятла. Як толькі на вуліцы цямнее, у Кітайскай алейцы ў парку загараюцца чырвоныя ліхтары. Да канца жніўня наведвальнікі Каралеўскіх лазенак могуць паслухаць джаз у акружэньні кітайскага стылю, прыняць удзел у культурніцкіх варштатах, якія тычацца Кітаю, ды ўдзельнічаць у цырымоніі прыгатаваньня гарбаты.

Працаўнікі парку падрабязна расказваюць, адкуль у Эўропе ўзялася мода на рэчы ў кітайскім стылі, асабліва ў XVIII стагодзьдзі. Экскурсаводы расказваюць таксама пра Кітайскі сад і яго сымболіку.

Фэстываль сьвятла зьяўляецца часткай міжнароднага праекту «Паркі сьвятла». Яго мэтай зьяўляецца папулярызацыя гістарычных паркаў і музэяў з цэлага сьвету. У рамках праекту з Каралеўскімі лазенкамі супрацоўнічаюць пяць рэзыдэнцый: з Нямеччыны, Францыі, Расеі, Кітаю і Даніі.

Уваход на фэстываль бясплатны. На некаторыя мерапрыемствы трэба запісвацца. Фэстываль сьвятла стаў штогадовай імпрэзай. Упершыню ён прайшоў у 2012 годзе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт