Logo Polskiego Radia
Print

Адна з самых буйных імпрэзаў ЛГБТ адбудзецца ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.08.2017 13:11
Гэтыя пляны непакояць кіроўную партыю „Права й справядлівасьць”.
Сьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяСьцяг ЛГБТ-асяродзьдзяpixabay.com/Public Domain CC0

Адна з самых буйных імпрэзаў ЛГБТ адбудзецца ў Польшчы
Гэтыя пляны непакояць кіроўную партыю „Права й справядлівасьць”.
У 2018 годзе Польшча будзе гаспадаром „Mr. Gay Europe”. Гэта адно з самых вялікіх мерапрыемстваў ЛГБТ. Паводле газэты „Rzeczpospolita”, правыя ўлады краіны ня надта гэтым задаволеныя.
У рамках „Mr. Gay Europe” будуць выбіраць самага прыгожага гея старога кантынэнта. Аднак, мерапрыемства – гэта ня толькі конкурс прыгажосьці, але, перш за ўсё, дэманстрацыя патрабаваньняў асяродзьдзя ЛГБТ.
Сёлетні „Mr. Gay Europe” прайшоў у Стакгольме. У будучым годзе імпрэзы заплянаваныя ў Варшаве, Уроцлаве й Познані. Яны будуць адбывацца 4-8 жніўня. Усе падзеі, зьвязаныя з конкурсам, завершацца ў Познані.
Арганізатары мерапрыемства падкрэсьліваюць „надзвычай пазытыўнае стаўленьне прэзыдэнта гэтага горада”. Тым часам радыкальна іншую пазыцыю займае кіроўная партыя „Права й справядлівасьць”.
„Клопат аб захаваньні культуры й прыстойнасьці не дазваляе публічна прадстаўляць такога роду адхіленьні” – сказаў у размове з газэтай „Rzeczpospolita” дэпутат ад кіроўнай партыі Станіславу Пента (Sławomir Pięta).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт