Logo Polskiego Radia
Print

Польшча: паліцыю не перавядуць у стан павышанай гатоўнасьці

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 18.08.2017 18:18
Пасьля тэрактаў у Гішпаніі праваахоўнікі ўзмоцняць пільнасьць, але патрэбы пераводзіць іх у стан павышанай гатоўнасьці няма – МУС.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Тэракты, такія як адбыліся ў Барсэлёне, Камбрыльсе й Альканары, прымусяць польскія службы правапарадку ўзмацніць меры бясьпекі, але патрэбы пераводзіць іх у стан павышанай гатоўнасьці няма. Пра гэта заявіў міністар унутраных справаў Польшчы Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) на нарадзе, прысьвечанай падзеям у Гішпаніі.

Паліцыя і памежныя службы атрымалі загад павялічыць колькасьць патрулёў. Будзе ўзмоцненая ўвага да чыгуначных вакзалаў, аэрапортаў, турыстычных месцаў, гандлёвых цэнтраў. Паліцыя просіць грамадзянаў зьвяртаць увагі на торбы, пакінутыя без нагляду. Людзей просяць паведамляць пра кожную сытуацыю, якая выклікае непакой.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт