Партыю «Права й справядлівасьць» падтрымліваюць 36% выбаршчыкаў
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
18.08.2017 19:40
Вынікі жнівеньскіх апытаньняў апублікавала агенцтва Kantar Public.
Bild: wikimedia commons/ Prawo i Sprawiedliwość/ public domain
36% польскіх выбаршчыкаў гатовыя галасаваць за кіроўную правакансэрватыўную партыю «Права й справядлівасьць». На другі месцы – правацэнтрысцкая «Грамадзянская плятформа» з 18% падтрымкі. Вынікі новага апытаньня апублікаваў дасьледчы цэнтар Kantar Public.
Калі б выбары ў Сэйм адбыліся ў жніўні, то ў польскі парлямэнт патрапіў бы таксама правапапулістычны блёк Паўла Кукіза Kukizʼ15 (8%), лібэральная партыя Nowoczesna (8%) і сацыялісты з Саюзу дэмакратычных левых сілаў SLD (6%).
Ніжэй за 5%-га выбарчы парог ўпала падтрымка сялянскай партыі PSL. 17% палякаў ня ведаюць, за каго б аддалі свае галасы.
Kantar Public праводзіў апытаньне з 4 па 9 жніўня. Удзел у дасьледаваньні прынялі 1024 асобы ва ўзросьце ад 18 гадоў і вышэй.
PAP/ап