Logo Polskiego Radia
Print

Польскія фільмы будуць змагацца за ўзнагароды Эўрапейскай кінаакадэміі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.08.2017 17:08
  • Узнагароды Эўрапейскай кінаакадэміі.mp3
На «эўрапейскія оскары» прэтэндуюць чатыры польскія стужкі.
Foto: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Польскія фільмы будуць змагацца за ўзнагароды Эўрапейскай кінаакадэміі. На «эўрапейскія оскары» прэтэндуюць чатыры польскія фільмы – «Пасьлявобразы» Анджэя Вайды, «Сьлед зьвера» Агнешкі Холянд, «Апошняя сямʼя» Яна Матушыньскага і «Іней» Сарунаса Бартаса.
Учора Эўрапейская кінаакадэмія агучыла 51 фільм, які сёлета мае шанец атрымаць статуэткі. Прэмія эўрапейскай кінаакадэміі зьяўляецца самай важнай узнагародай на эўрапейскім кантынэнце ў кінагаліне. Яе называюць эўрапейскім оскарам. Сёлета ўзнагароды будуць прызнавацца 30-ы раз.
Найлепшыя фільмы і найлепшых рэжысэраў гэтага году будзе абіраць больш за тры тысячы экспэртаў. Ляўрэаты стануць вядомымі 9 сьнежня. Уручэньне пройдзе ў Бэрліне.

На «эўрапейскія оскары» прэтэндуюць чатыры польскія фільмы – «Пасьлявобразы» Анджэя Вайды, «Сьлед зьвера» Агнешкі Холянд, «Апошняя сямʼя» Яна Матушыньскага і «Іней» Сарунаса Бартаса.

Учора Эўрапейская кінаакадэмія агучыла 51 фільм, які сёлета мае шанец атрымаць статуэткі. Прэмія эўрапейскай кінаакадэміі зьяўляецца самай важнай узнагародай на эўрапейскім кантынэнце ў кінагаліне. Яе называюць эўрапейскім оскарам. Сёлета ўзнагароды будуць прызнавацца 30-ы раз.

Найлепшыя фільмы і найлепшых рэжысэраў гэтага году будзе абіраць больш за тры тысячы экспэртаў. Ляўрэаты стануць вядомымі 9 сьнежня. Уручэньне пройдзе ў Бэрліне.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт