Logo Polskiego Radia
Print

Палякі прааперыравалі пазваночнік у 25-тыднёвага ненароджанага дзіцяці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.09.2017 12:49
Фэтаскапічныя апэрацыі расшчапленьня пазваночніка ненароджаных дзяцей зьяўляюцца альтэрнатывай для традыцыйных апэрацый.
photo: pixabay.com/CC0

Польскія лекары прааперыравалі пазваночнік у 25-тыднёвага ненароджанага дзіцяці
Наватарскую фэтаскапічную апэрацыю расшчапленьня пазваночніка ў 25-тыднёвага ненароджанага дзіцяці правялі польскія лекары з Варшаўскага мэдычнага ўнівэрсытэту. Апэрацыя працягвалася больш за 4 гадзіны. Маці і дзіця адчуваюць сябе добра.
«Наступствам расшчапленьня пазваночніка наогул зьяўляюцца параліч ног разам з парушэньнем функцый мачавога пузыра і кішэчніка. Унутрыматачныя апэрацыі расшчапленьня пазваночніка паляпшаюць прагнозы хворых дзяцей, зьмяншаюць рызыка пасьляродавых ускладненьняў, дае таксама большыя шанцы на правільнае функцыянаваньне ніжніх канечнасьцяў», – напісана ў паведамленьні Варшаўскага мэдычнага ўнівэрсытэту.
Як тлумачаць лекары, фэтаскапічныя апэрацыі расшчапленьня пазваночніка ненароджаных дзяцей зьяўляюцца альтэрнатывай для традыцыйных апэрацый, якія праходзяць з разрэзам маткі.
Польскія лекары абучаліся новаму мэтаду ў Нямеччыне.

Наватарскую фэтаскапічную апэрацыю расшчапленьня пазваночніка ў 25-тыднёвага ненароджанага дзіцяці правялі польскія лекары з Варшаўскага мэдычнага ўнівэрсытэту. Апэрацыя працягвалася больш за 4 гадзіны. Маці і дзіця адчуваюць сябе добра.

«Наступствам расшчапленьня пазваночніка наогул зьяўляюцца параліч ног разам з парушэньнем функцый мачавога пузыра і кішэчніка. Унутрыматачныя апэрацыі расшчапленьня пазваночніка паляпшаюць прагнозы хворых дзяцей, зьмяншаюць рызыку пасьляродавых ускладненьняў, даюць таксама большыя шанцы на правільнае функцыянаваньне ніжніх канечнасьцяў», – напісана ў паведамленьні Варшаўскага мэдычнага ўнівэрсытэту.

Як тлумачаць лекары, фэтаскапічныя апэрацыі расшчапленьня пазваночніка ненароджаных дзяцей зьяўляюцца альтэрнатывай для традыцыйных апэрацый, якія праходзяць з разрэзам маткі.

Польскія лекары абучаліся новаму мэтаду ў Нямеччыне.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт