Logo Polskiego Radia
Print

Полька, якая вэрбавала беларусак для прастытуцыі, пачула абвінавачаньні

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.10.2017 12:40
Караліне П., псэўданім Чакалінда, была ўладальніцай самага эксклюзіўнага публічнага дому ў Варшаве "Распуцін".
photo: pixabay.com/CC0

Караліне П., псэўданім Чакалінда, высунутыя абвінавачаньні ў кіраваньні злачыннай групай, якая займалася вэрбаваньнем і прымушаньнем да прастытуцыі жанчын з Беларусі, Украіны і Польшчы. Злачынцы вялі ў Варшаве эксклюзіўны публічны дом.
Група была разьбітая ў лістападзе 2016 году. Разам з Чакаліндай арыштаваныя 11 чалавек. Сьледчыя органы высьветлілі, што публічны дом «Распуцін», які вяла група, быў самым эксклюзіўным публічным домам у Варшаве. Часта кліенты аднаразова пакідалі там больш за 100 тысяч злотых (27 тысяч даляраў).
Затрыманая полька адкажа ня толькі за атрыманьне фінансавых карысьцяў ад аказаньня паслуг прастытуткамі, але таксама за продаж нелегальнага алькаголю. Ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
Астатнія падазраваныя, у тым ліку ахоўнікі, бармэны, пасярэднікі, абвінавачаныя ва ўдзеле ў арганізаваньні злачыннай групы.

Караліне П., псэўданім Чакалінда, высунутыя абвінавачаньні ў кіраваньні злачыннай групай, якая займалася вэрбаваньнем і прымушаньнем да прастытуцыі жанчын з Беларусі, Украіны і Польшчы. Злачынцы вялі ў Варшаве эксклюзіўны публічны дом.

Група была разьбітая ў лістападзе 2016 году. Разам з Чакаліндай арыштаваныя 11 чалавек. Сьледчыя органы высьветлілі, што публічны дом «Распуцін», які вяла група, быў самым эксклюзіўным публічным домам у Варшаве. Кліенты аднаразова пакідалі там больш за 100 тысяч злотых (27 тысяч даляраў).

Затрыманая полька адкажа ня толькі за атрыманьне фінансавых карысьцяў ад аказаньня паслуг прастытуткамі, але таксама за продаж нелегальнага алькаголю. Ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Астатнія падазраваныя, у тым ліку ахоўнікі, бармэны, пасярэднікі, абвінавачаныя ва ўдзеле ў арганізаваньні злачыннай групы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт