Logo Polskiego Radia
Print

Вышаградзкая група абмяркуе магчымае пашырэньне ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2017 17:51
Перамовы прэзыдэнтаў краін групы адбудуцца ў пятніцу й суботу ў Вугоршчыне.
PAP/Tomasz Gzell

Вышаградзкая група абмяркуе магчымае пашырэньне ЭЗ
Перамовы прэзыдэнтаў краін групы адбудуцца ў пятніцу й суботу ў Вугоршчыне.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда сёньня ўвечары накіруецца ў Вугоршчыну для ўдзелу ў сустрэчы прэзыдэнтаў краінаў Вышаградзкай групы, то бок Польшчы, Чэхіі, Славаччыны й Вугоршчыны. Перамовы прэзыдэнтаў адбудуцца ў пятніцу й суботу.
Як паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі, палітыкі будуць размаўляць сярод іншага пра сытуацыю ў краінах Заходніх Балканаў і пэрспэктывы іх магчымага далучэньня да Эўразьвязу.
Нагадаем, працэс інтэграцыі краінаў Заходніх Балканаў з ЭЗ падтрымлівае Вугоршчына, якая цяпер старшынствуе ў Вышаградзкай групе.
Лідары Польшчы, Чэхіі, Славаччыны й Вугоршчыны таксама абмяркуюць тэхналягічныя інавацыі, у тым ліку працэс пашырэньня лічбавых тэхналёгій у эканоміцы.
Сустрэча прэзыдэнтаў Вышаградзкай групы будзе праходзіць у часе, калі ў Браціславе (Славаччына) кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск будзе абмяркоўваць пытаньне брэксіту з прэм'ерамі гэтых краінаў. Дыпляматы заяўляюць, што гэтая тэма таксама будзе закранацца ў кулюарах сустрэчы ў Вугоршчыне.
Сустрэчы прэзыдэнтаў краін Вышаградзкай групы праходзяць штогод. У мінулым годзе лідары сустракаліся ў Польшчы.
аз

Прэзыдэнт Анджэй Дуда сёньня ўвечары накіруецца ў Вугоршчыну для ўдзелу ў сустрэчы прэзыдэнтаў краінаў Вышаградзкай групы, то бок Польшчы, Чэхіі, Славаччыны й Вугоршчыны. Перамовы прэзыдэнтаў адбудуцца ў пятніцу й суботу.

Як паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі, палітыкі будуць размаўляць сярод іншага пра сытуацыю ў краінах Заходніх Балканаў і пэрспэктывы іх магчымага далучэньня да Эўразьвязу. Нагадаем, працэс інтэграцыі краінаў Заходніх Балканаў з ЭЗ падтрымлівае Вугоршчына, якая цяпер старшынствуе ў Вышаградзкай групе. Лідары Польшчы, Чэхіі, Славаччыны й Вугоршчыны таксама абмяркуюць тэхналягічныя інавацыі, у тым ліку працэс пашырэньня лічбавых тэхналёгій у эканоміцы.

Сустрэча прэзыдэнтаў Вышаградзкай групы будзе праходзіць у часе, калі ў Браціславе (Славаччына) кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск будзе абмяркоўваць пытаньне брэксіту з прэм'ерамі гэтых краінаў. Дыпляматы заяўляюць, што гэтая тэма таксама будзе закранацца ў кулюарах сустрэчы ў Вугоршчыне.

Сустрэчы прэзыдэнтаў краін Вышаградзкай групы праходзяць штогод. У мінулым годзе лідары сустракаліся ў Польшчы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт