Logo Polskiego Radia
Print

Польшча будзе змагацца за дэлегаваных працаўнікоў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 20.10.2017 19:39
Варшава баіцца страціць працоўныя месцы ў выніку зьмены заканадаўства Эўразьвязу.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Прэм’ер Польшчы Бэата Шыдла «лічыць на кампраміс» у пытаньні зьменаў эўрапейскага заканадаўства, што рэгулюе заробкі дэлегаваных працаўнікоў. Пра гэта кіраўнік польскага ўраду заявіла напярэдадні сустрэчы міністраў працы Эўрапейскага зьвязу, заплянаванай на панядзелак. Для Польшчы, якая высылае ў краіны Эўразьвязу найбольш дэлегаваных працаўнікоў, пытаньне іх зарплатаў зьяўляецца ключавым. Варшава баіцца страціць працоўныя месцы.

Дэлегаваныя працаўнікі – гэта працаўнікі з адной краіны Эўрапейскага зьвязу, якія, на падставе дамовы паміж фірмамі, часова выконваюць працу на тэрыторыі іншай эўрапейскай дзяржавы. Цяперашняе заканадаўства Эўразьвязу дазваляе працадаўцам з Францыі ці Нямеччыны падпісваць дамовы з польскімі фірмамі й запрашаць у камандзіроўкі нашмат больш танных працаўнікоў з Чэхіі і Польшчы.

Пасьля пратэстаў фірмаў з Заходняй Эўропы, якія скардзіліся на несумленную канкурэнцыю, а таксама заходнеэўрапейскіх урадаў Эўрапейская камісія запрапанавала абавязаць працадаўцаў плаціць дэлегаваным працаўнікам столькі ж, колькі працаўнікам з уласнай краіны. Найбольшым крытыкам цяперашняга заканадаўства зьяўляецца прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт