Logo Polskiego Radia
Print

"Мужчына, які падпаліўся ў Варшаве, стаў ахвярай прапаганды апазыцыі"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.10.2017 12:32
Пра гэта заявіў сёньня міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Блашчак.
pixabay.com/CC0

Мужчына, які падпаліўся пад Палацам навукі і культуры ў цэнтры Варшавы, стаў ахвяраў прапаганды апазыцыі – заявіў сёньня міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Блашчак. Паводле яго, няма прычын, каб пазбаўляць сябе жыцьця ў знак пратэсту супраць кіроўнай партыі.
Інцыдэнт адбыўся ў чацьвер. Мужчына абліў сябе гаручым рэчывам і падпаліўся.
Агонь патушылі сьведкі падзеі. Пажарныя пачалі рэанімацыю, а пазьней перадалі пацярпелага камандзе хуткай дапамогі.
Паліцыя высьвятляе матывы паводзінаў мужчыны. Шмат сьведчыць пра тое, што ён мог зрабіць гэта па палітычных прычынах. Пра гэта сьведчыць ліст, копіі якога мужчына раздаваў мінакам перад падпалам.
У лісьце мужчына абвінавачвае ў спробе самагубства кіроўную партыю „Права й справядлівасьць” і яе лідара Яраслава Качыньскага.
“Гэта ахвяра прапаганды, якая шырыцца ў Польшчы. Прапаганда апазыцыі, якая гаворыць аб тым, што змагаецца з урадам пры дапамозе вулічных пратэстаў і замежжа”, - сказаў міністар Блашчык.
Мужчына знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Ён мае апёкі 60% цела.

Мужчына, які падпаліўся пад Палацам навукі і культуры ў цэнтры Варшавы, стаў ахвяраў прапаганды апазыцыі – заявіў сёньня міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Блашчак. Паводле яго, няма прычын, каб пазбаўляць сябе жыцьця ў знак пратэсту супраць кіроўнай партыі. Інцыдэнт адбыўся ў чацьвер. Мужчына абліў сябе гаручым рэчывам і падпаліўся.

Агонь патушылі сьведкі падзеі. Пажарныя пачалі рэанімацыю, а пазьней перадалі пацярпелага камандзе хуткай дапамогі.
Паліцыя высьвятляе матывы паводзінаў мужчыны. Шмат сьведчыць пра тое, што ён мог зрабіць гэта па палітычных прычынах. Пра гэта сьведчыць ліст, копіі якога мужчына раздаваў мінакам перад падпалам.

У лісьце мужчына абвінавачвае ў спробе самагубства кіроўную партыю „Права й справядлівасьць” і яе лідара Яраслава Качыньскага.

“Гэта ахвяра прапаганды, якая шырыцца ў Польшчы. Прапаганда апазыцыі, якая гаворыць аб тым, што змагаецца з урадам пры дапамозе вулічных пратэстаў і замежжа”, - сказаў міністар Блашчык.

Мужчына знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Ён мае апёкі 60% цела.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт