Logo Polskiego Radia
Print

Іншаземцы ў Польшчы будуць беспраблемна атрымліваць нумар PESEL

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.10.2017 15:00
З 1 студзеня яго будуць атрымліваць усе іншаземцы, якія прапісваюцца ў Польшчы.
radyjo.net/Алена Вялічка

З новага году іншаземцы ў Польшчы будуць беспраблемна атрымліваць нумар PESEL
Сёньня Сэйм Польшчы прыняў закон, які вяртае абавязковую прапіску для ўсіх і вызначае правілы выдачы нумару PESEL (нумар Ўсеагульнай электроннай сыстэмы рэгістрацыі насельніцтва) іншаземцам. Папярэдні закон аб рэгістры насельніцтва прадугледжваў адмену абавязковай прапіскі з 1 студзеня 2018 году. Прыняты сёньня закон аднаўляе абавязак прапіскі.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі тлумачыць, што прапіска зьяўляецца ключавым элемэнтам для рэгістру насельніцтва. Існаваньне такога рэгістру дазваляе правільна рэалізоўваць адміністрацыйныя абавязкі як галасаваньне на выбарах, выплата пэнсій, сацыяльная дапамога і многае іншае.
Закон таксама рэгулюе правілы, зьвязаныя з выдачай нумару PESEL іншаземцам. З 1 студзеня яго будуць атрымліваць усе іншаземцы, якія прапісваюцца ў Польшчы. Цяпер, каб атрымаць нумар PESEL, замежнік павінен мець важныя для гэтага прычыны, якіх у законе прадугледжана вельмі мала. Працаўладкаваньне ці далучэньне да страхавой сыстэмы такімі прычынамі не зьяўляюцца.
МУСіА таксама тлумачыць, што выдача PESEL усім іншаземцам дазволіць у адным месцы зьбіраць інфармацыю пра замежнікаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт