Logo Polskiego Radia
Print

Польскія кур'ерскія фірмы ня маюць жадаючых працаваць

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.11.2017 10:01
Ёсьць рызыка, што ў перадсьвяточны час замоўленыя па пошце ці кур’ерам пакупкі ня будуць дастаўленыя своечасова.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Ёсьць рызыка, што ў перадсьвяточны час замоўленыя па пошце ці кур’ерам пакупкі ня будуць дастаўленыя своечасова. Больш за палову працадаўцаў маюць клопаты з пошукам сэзоннымі працаўнікоў на калядны пэрыяд.
Дасьледаваньні інстытуту Keralla Research сьведчаць аб тым, што прынамсі 1/3 фірм у Польшчы скардзіцца на праблемы, зьвязаныя з пошукам працоўных рук. Паводле парталу money.pl, некалькі фірм, якім перад сьвятамі больш за ўсё неабходныя працаўнікі, лічаць, што сытуацыя можа быць сур’ёзнай.
«Для нас гэта цалкам новая сытуацыя. Цалкам іншая, чым год назад. Няма жадаючых працаваць, а патрэбна шмат працоўных рук», – гавораць у адной з фірм.
У кур’ерскай фірме InPost адзначаюць, што праблема з пошукам кур’ераў доўжыцца ўжо некалькі месяцаў. Там мяркуюць, што галоўная прычына ў нізкім беспрацоўі і зарабковай іміграцыяй палякаў.
Некалькі дзён таму Amazon Polska агучыў, што шукае больш за 10 тысяч дадатковых працаўнікоў на сьвяточны пэрыяд. Працаўнікоў шукае таксама пошта, дзе патрэбныя каля тысячы чалавек для сэзоннай працы.

Больш за палову працадаўцаў маюць клопаты з пошукам сэзонных працаўнікоў на калядны пэрыяд.

Дасьледаваньні інстытуту Keralla Research сьведчаць аб тым, што прынамсі 1/3 фірм у Польшчы скардзіцца на праблемы, зьвязаныя з пошукам працоўных рук. Паводле парталу money.pl, некалькі фірм, якім перад сьвятамі больш за ўсё неабходныя працаўнікі, лічаць, што сытуацыя можа быць сур’ёзнай.

«Для нас гэта цалкам новая сытуацыя. Цалкам іншая, чым год назад. Няма жадаючых працаваць, а патрэбна шмат працоўных рук», – гавораць у адной з фірм.У кур’ерскай фірме InPost адзначаюць, што праблема з пошукам кур’ераў доўжыцца ўжо некалькі месяцаў. Там мяркуюць, што галоўная прычына ў нізкім беспрацоўі і зарабковай іміграцыяй палякаў.

Некалькі дзён таму Amazon Polska агучыў, што шукае больш за 10 тысяч дадатковых працаўнікоў на сьвяточны пэрыяд. Працаўнікоў шукае таксама пошта, дзе патрэбныя каля тысячы чалавек для сэзоннай працы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт