Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыя яшчэ раз прааналізуе запісы акцыяў з 11 лістапада

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.11.2017 17:12
Паліцыя яшчэ раз праверыць, ці лёзунгі, якія зьяўляліся на некаторых маршах, не былі прапагандай фашызму і таталітарызму.
PAP/Paweł Supernak

Паліцыя нанова прааналізуе запісы акцыяў, якія прайшлі ў цэлай Польшчы 11 лістапада, на Дзень Незалежнасьці. Пра гэта сёньня паінфармаваў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак. Паліцыя яшчэ раз праверыць, ці лёзунгі, якія зьяўляліся на некаторых маршах, не былі прапагандай фашызму і таталітарызму.
Паводле паліцыі, 11 лістапада ў цэлай Польшчы адбылося 308 падзей, зьвязаных са сьвяткаваньнем Дня незалежнасьці. «Паліцыя аналізуе відэаматэрыялы з цэлай краіны. У кожным выпадку, калі будзе выяўлена, што нейкім чынам быў парушаны закон, будзе распачата сьледзтва», – заявіў прэс-сакратар Галоўнага ўпраўленьня паліцыі Марыюш Цярка.
11 лістапада пад лёзунгамі «Мы хочам Бога» вуліцамі Варшавы ў Маршы Незалежнасьці прайшло каля 60 тысяч чалавек. Удзельнікі маршу акрамя польскіх сьцягоў несьлі транспаранты з напісамі: «Сьмерць ворагам Айчыны», «Усе роўныя, усе белыя», «Эўропа будзе белай ці бязлюднай», «Белая Эўропа брацкіх народаў». Удзельнікі выкрыквалі расісцкія лёзунгі.
Апазыцыя абвінаваціла кіруючую ўладу ў пасыўнасьці і дазволе на такія паводзіны. Крытычна пра марш і рэакцыю ўладаў пісалі замежныя СМІ. У сваю чаргу прадстаўнікі кіроўнай партыі заяўляюць, што асуджаюць падобныя паводзіны, але, паводле іх, гэта тычыцца маргінальнай групы ўдзельнікаў, а ня цэлых 60-ці тысяч.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт