Авіякампанія LOT робіць стаўку на Ўкраіну
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.11.2017 13:11
Польскі авіяперавозчык плянуе запусьціць восьмы непасрэдны маршрут ва Ўкраіну.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0
Авіякампанія LOT робіць стаўку на Ўкраіну
Польскі авіяперавозчык плянуе запусьціць восьмы непасрэдны маршрут ва Ўкраіну.
Авіякампанія LOT пашырае сетку спалучэньняў са Львовам. Польскі авіяперавозчык паведаміў, што плянуе запусьціць рэйсы ў Львоў з
Аэрапорта „Ольштын-Мазуры” ў Шыманах (Szymany). Гэта будзе восьмы непасрэдны маршрут ва Ўкраіну, які абслугоўвае LOT.
Рэгулярныя рэйсы з Аэрапорта „Ольштын-Мазуры” будуць запушчаныя з 27 сакавіка 2018 году. Пасажыры змогуць лётаць з Шыманаў у Львоў два разы ў тыдзень - па аўторках і суботах.
Апрача новага рэйсу з Шыманаў, LOT пашырае таксама рэйсы ва Ўкраіну зь іншых рэгіянальных аэрапортаў у Польшчы. У 2017 годзе польскі авіяперавозчык запусьціў новыя рэйсы ў Львоў з Познаня й Быдгашчы, а таксама ў Тэль-Авіў з Познаня, Гданьска, Уроцлава й Любліна.
аз
Авіякампанія LOT пашырае сетку спалучэньняў са Львовам. Польскі авіяперавозчык паведаміў, што плянуе запусьціць рэйсы ў Львоў зАэрапорта „Ольштын-Мазуры” ў Шыманах (Szymany). Гэта будзе восьмы непасрэдны маршрут ва Ўкраіну, які абслугоўвае LOT.