Logo Polskiego Radia
Print

Бэата Шыдла: Праграму ўрада напісалі палякі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.11.2017 16:11
Лідар кіроўнай партыі і прэм'ер-міністар Польшчы падвялі вынікі двух гадоў ураду.
PAP/Paweł Supernak

У сядзібе кіроўнай партыі "Права і справядлівасьці" ў Варшаве адбылася канфэрэнцыя прэм’ер-міністра Бэаты Шыдла і старшыні партыі Яраслава Качыньскага, якія падвялі вынікі двух гадоў ураду.

Сям'я, разьвіцьцё і бясьпека - гэта асноўныя слупы праграмы польскага ўрада. Аб гэтым заявіла прэм'ер-міністр Беата Шыдла.

Кіраўнічка польскага ўраду сказала, што Савет міністраў хоча, каб усе палякі мелі роўныя шанцы. "Вяртаньне польскім сем'ям годнага жыцьця, вяртаньне польскай эканоміцы магчымасьці канкураваць і функцыянаваць, прадастаўленьне палякам магчымасьці прымаць рашэньні - гэта была аснова, якую мы прынялі ў самым пачатку", - сказала яна. Прэм'ер-міністар таксама адзначыла, што перадвыбарная праграма, з якой партыя "Права і справядлівасьць" ішла на выбары два гады таму, была "праграмай, напісанай палякамі".

Прэм'ер-міністар таксама адзначыла, што леташні саміт NATO ў Варшаве стаў прарывам для Польшчы. Яна падкрэсmліла, што зmмены, якія адбываюцца ў польскай арміі, зmяўляюцца пераломнымі.

У сваю чаргу Яраслаў Качыньскі сказаў, што польскі ўрад праводзіць суб'ектыўную міжнародную палітыку. Ён адзначыў, што зьнешняя палітыка ўрада заключаецца ва ўмацаваньні пазыцыі Польшчы. Лідар “Права і справядлівасьці” адзначыў, што Варшава наладжвае цеснае супрацоўніцтва са сваімі партнэрамі ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе: Вышаградзкай групай і ініцыятывай "Трохморье", якія карыстаюцца падтрымкай Злучаных Штатаў.

"Гаворка ідзе пра тое, каб тут, у цэнтры Эўропы, была створана сыстэма эканамічных і інфраструктурных сувязяў, у прыватнасьці, жалезныя дарогі, аўтастрады, трубаправоды, а таксама каб быў створаны нейкі палітычны суб'ект, які будзе ўраўнаважваць сыстэму ў Эўропе", - сказаў кіраўнік "ПіС".

Яраслаў Качыньскі таксама адзначыў, што палітыка ўстойлівага разьвіцьця дазваляе Польшчы рэалізаваць буйныя інвэстыцыйныя пляны, такія як будаўніцтва цэнтральнага аэрапорта і транспартнага вузла, а таксама стварэньне эканамічнай восі Поўнач-Поўдзень у Эўропе.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт