Logo Polskiego Radia
Print

Міністар культуры: Выдаткі на культуру вырасьлі на 20%

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2017 13:38
Міністар Пётр Гліньскі падвёў вынікі двух гадоў працы ведамства пад яго кіраўніцтвам.
PAP/Paweł Supernak

Міністар культуры: Выдаткі на культуру вырасьлі на 20%
Міністар культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Гліньскі падвёў вынікі двух гадоў працы ведамства пад яго кіраўніцтвам.
Міністар культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, віцэ-прэм'ер Пётр Гліньскі на канфэрэнцыі 17 лістапада падвёў вынікі двух гадоў працы ведамства пад яго кіраўніцтвам. У якасьці аднаго з найважнейшых дасягненьняў ён назваў павелічэньне выдаткаў на культуру на 20% у параўнаньні з папярэднім пэрыядам.
«Асноўныя выдаткі Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны складаюць больш за 1% дзяржаўнага бюджэту, гэта амаль 1 млрд эўра. Дзякуючы гэтаму мы змаглі запусьціць некалькі абсалютна новых праектаў у сфэры культуры», – сказаў міністар Гліньскі.
Ён нагадаў, што на працягу гэтых двух гадоў былі адкрыты новыя культурныя ўстановы: Цэнтар дасьледаваньняў таталітарызму імя Вітальда Пілецкага, Польская каралеўская опэра, Нацыянальны інстытут польскай культурнай спадчыны за мяжой і Нацыянальны інстытут урбаністыкі і архітэктуры (афіцыйна пачнуць працу з 1 студзеня 2018 года). Таксама былі створаны або абноўлены Польскае музычнае выданьне, Дзяржаўны інстытут выдавецкай справы, Студыя анімацыйных фільмаў у горадзе Бельска-Бяла, кінастудыя «Хроніка» і Кінастудыя мініяцюр у Варшаве.
Па словах міністра Гліньскага, будзе створана зусім новае навуковая ўстанова – Інстытут салідарнасьці і мужнасьці, які ўмацуе гістарычную палітыку Польшчы. Акрамя таго, міністар абвясьціў, што ведамства плянуе стварэньне Музэя варшаўскага гета.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт