Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад пашырае сьпіс стратэгічна важных прадпрыемстваў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 21.11.2017 15:29
У сьпісе - найбуйнейшыя ў краіне працадаўцы - Польская пошта й Польская дзяржаўная чыгунка.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneMateriały prasowe Poczty Polskiej

Польскі ўрад мяняе правілы аб кіраваньні дзяржаўнымі прадпрыемствамі. У сьпіс ключавых для дзяржавы кампаній, якія нельга прадаваць, будуць унесеныя новыя фірмы.

У спэцыяльным сьпісе знаходзяцца буйныя й значныя для дзяржавы прадпрыемствы. Гаворка ідзе пра энэргетычныя фірмы, біржу, банкі й паліўныя кампаніі. Сярод іх таксама медны гігант – кампанія KGHM. У сьпіс таксама трапяць найбуйнейшыя ў краіне працадаўцы - Польская пошта й Польская дзяржаўная чыгунка PKP. На продаж акцый у гэтых фірмах будзе патрэбны дазвол ураду. Паводле новых правілаў, можна будзе павышаць заробак членам управы, аднак дадзены чалавек можа засядаць ва ўправе толькі аднаго дзяржаўнага прадпрыемства.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт