Logo Polskiego Radia
Print

Зарплаты ўкраінцаў у Польшчы растуць у хуткім тэмпе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.12.2017 11:05
Аплата 13 злотых у гадзіну – гэта для ўкраінскіх працаўнікоў недастаткова.
pixabay.com/Public Domain CC0

Зарплаты ўкраінцаў у Польшчы растуць у хуткім тэмпе
Аплата 13 злотых у гадзіну – гэта для ўкраінскіх працаўнікоў замала. Іх заробкі растуць у вельмі хуткім тэмпе. З траўня бягучага году іх зарплаты вырасьлі нават на 1/3. Гэтыя дадзеныя пацьвярджае віцэ-міністар сям'і і працы Польшчы Станіслаў Швэд. Паводле яго, грамадзяне Ўкраіны ўжо амаль не бяруць працу па нізкіх стаўках, як гэта было калісьці.
«Сёньня аплата на ўзроўні 13 злотых у сельскай гаспадарцы для іх часта непрымальная. Яны ведаюць, што за такія грошы яны могуць працаваць, напрыклад, у краме, ці на іншай, больш лёгкай працы», – падкрэсьлівае Станіслаў Швэд. Паводле яго, гэта паказвае, як памянялася сытуацыя на рынку працы. «Цяпер амаль ва ўсіх ваяводзтвах карыстаюцца паслугамі працаўнікоў з Украіны. Пераважна іх працаўладкоўваюць на простых працах, якія не вымагаюць кваліфікацый», – гаворыць міністар.
З рапарту Upper Job вынікае, што яшчэ ў траўні фізычныя працаўнікі з Украіны атрымлівалі 9 злотых, а ў ліпені – 12 злотых. Гэта рост на ўзроўні 33%.

Іх заробкі растуць у вельмі хуткім тэмпе. З траўня бягучага году іх зарплаты вырасьлі нават на 1/3. Гэтыя дадзеныя пацьвярджае віцэ-міністар сям'і і працы Польшчы Станіслаў Швэд. Паводле яго, грамадзяне Ўкраіны ўжо амаль не бяруць працу па нізкіх стаўках, як гэта было калісьці.

«Сёньня аплата на ўзроўні 13 злотых у сельскай гаспадарцы для іх часта непрымальная. Яны ведаюць, што за такія грошы яны могуць працаваць, напрыклад, у краме, ці на іншай, больш лёгкай працы», – падкрэсьлівае Станіслаў Швэд. Паводле яго, гэта паказвае, як памянялася сытуацыя на рынку працы.

«Цяпер амаль ва ўсіх ваяводзтвах карыстаюцца паслугамі працаўнікоў з Украіны. Пераважна іх працаўладкоўваюць на простых працах, якія не вымагаюць кваліфікацый», – гаворыць міністар.

З рапарту Upper Job вынікае, што яшчэ ў траўні фізычныя працаўнікі з Украіны атрымлівалі 9 злотых, а ў ліпені – 12 злотых. Гэта рост на ўзроўні 33%.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт