Logo Polskiego Radia
Print

Польскія навукоўцы распрацавалі прыкладаньньне для астматыкаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.12.2017 19:10
Дзякуючы ёй ствараецца віртуальная гісторыя хваробы чалавека.
www.chip.pl/foto:FindAir

Астма гэта невылечная хвароба дыхальнай сыстэмы з атакамі дыхавіцы. Ад гэтай хваробы пакутуе каля 5% палякаў. Для іх вельмі важнае значэньне мае назіраньне за станам здароўя. Апрача фармакалёгіі, усё часьцей дапамогу аказваюць сучасныя тэхналёгіі. Стартап FindAir распрацаваў адмысловую накладку на інгалятар, якая спалучаецца з прыкладаньнем на смартфон. Такім чынам, будзе стварацца віртуальная гісторыя хваробы кожнага астматыка, – кажа Яцэк Мікаш, сузаснавальнік стартапа.

Я.Мікаш: Мы даем інтэлігентную накладку на інгалятар, якая ведае ня толькі тое, колькі разоў хворы карыстаўся інгалятарам, але замярае таксама атмасфэрныя фактары, узровень алергенаў у паветры, якасьць паветра. Мы аналізуем гэтыя дадзеныя й стараемся забясьпечыць пацыентаў усёй карыснай для іх інфармацыяй з той мэтай, каб яны маглі зрабіць высновы ў імя паляпшэньня стану здароўя.

Інтэлігентная накладка на інгалятар паступіць у продаж на пачатку наступнага году.

яс/PR3

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт