Адчыненая выстава пра сакрэтныя тэхнікі сачэньня Служб бясьпекі ПНР
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
13.12.2017 15:31
Тэхніка, якую выкарыстоўвала Служба бясьпекі, была вельмі сучаснай.
pixabay.com/CC0
«Мікрафоны ў гатэлях, цень на вуліцах» – гэта тытул выставы пра сакрэтныя тэхнікі сачэньня Служб бясьпекі ПНР. Выставу падрыхтаваў Музэй выклятых жаўнераў і палітвязьняў ПНР у Варшаве. Экспазыцыя з нагоды 36-годзьдзя ваеннага становішча адчынілася сёньня.
Сярод экспанатаў – прылады, якія ў 70-80-х гадах былі вельмі сучаснымі. Тэхніка, якую Служба бясьпекі выкарыстоўвала ў сваіх дзеяньнях, была вельмі сучаснай, паколькі яе кралі ці куплялі на Захадзе за вялікія грошы.
Наведвальнікі паглядзяць, між іншым, мініфотапараты велічынёй каробкі ад запалак. На выставе таксама паказаныя цікавыя камуфляжы, якія выкарыстоўвалі для пазначэньня людзей пахамі. Там ёсьць спэцыяльныя парасолі і адпаведна падрыхтаваныя рулёны газэт, у якіх хавалі шпіёнскія прылады.
Выстава паказвае таксама разнастайныя спосабы для праслухоўваньня, а таксама шыфравальныя машыны.

ав