Logo Polskiego Radia
Print

Памёр адзін зь першых вязьняў канцлягера Аўшвіц

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.12.2017 14:05
Казімеж Пяхоўскі быў аўтарам успамінаў з канцлягера „Я быў нумарам ...”.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Памёр адзін зь першых вязьняў канцлягера Аўшвіц
Казімеж Пяхоўскі быў аўтарам успамінаў з канцлягера „Я быў нумарам ...”.
Памёр Казімеж Пяхоўскі (Kazimierz Piechowski) - адзін зь першых вязьняў гітлераўскага канцлягера Аўшвіц-Біркенаў, жаўнер Арміі Краёвай, вязень сталінскага пэрыяду, сьведка гісторыі й аўтар жахлівых успамінаў з канцлягера.
Пра сьмерць Казімежа Пяхоўскага паведаміў Інстытут нацыянальнай памяці.
Казімеж Пяхоўскі нарадзіўся ў 1919 годзе ў вёсцы Райковы (Rojkowy). Да вайны ён дзейнічаў у гарцэрскім руху.
Ён быў арыштаваны немцамі ў лістападзе 1939 году, калі пасьля паразы Верасьнёўскай кампаніі спрабаваў перабрацца ў польскай армію ў Францыі.
20 чэрвеня 1940 году другім транспартам польскіх палітычных зьняволеных ён трапіў у Асьвенцым, дзе атрымаў лягерны нумар 918.
20 чэрвеня 1942 году разам з трыма калегамі Пяхоўскаму ўдалося зьбегчы з канцлягера. Пазьней ён змагаўся ў Арміі Краёвай і быў двойчы паранены. Пасьля вайны ён быў арыштаваны камуністычнымі ўладамі й асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі. З турмы яго вызвалілі пасьля сямі гадоў.
Казімеж Пяхоўскі скончыў Тэхнічны ўнівэрсытэт у Гданьску. Быў аўтарам успамінаў з канцлягера „Я быў нумарам ...”(„Byłem numerem…”). У 2015 годзе ён быў узнагароджаны Ордэн адраджэньня Польшчы, а таксама тытулам „Куратар нацыянальнай памяці”, які прызнае Інстытут нацыянальнай памяці.
У 2006 годзе ён апынуўся ў групе былых вязьняў канцлягера, якія віталі Папу рымскага Бэнэдыкта XVI падчас яго візыту ў Асьвенцыме.
аз

Памёр Казімеж Пяхоўскі (Kazimierz Piechowski) - адзін зь першых вязьняў гітлераўскага канцлягера Аўшвіц-Біркенаў, жаўнер Арміі Краёвай, вязень сталінскага пэрыяду, сьведка гісторыі й аўтар жахлівых успамінаў з канцлягера.

Пра сьмерць Казімежа Пяхоўскага паведаміў Інстытут нацыянальнай памяці.

Казімеж Пяхоўскі нарадзіўся ў 1919 годзе ў вёсцы Райковы (Rojkowy). Да вайны ён дзейнічаў у гарцэрскім руху.

Ён быў арыштаваны немцамі ў лістападзе 1939 году, калі пасьля паразы Верасьнёўскай кампаніі спрабаваў перабрацца ў польскай армію ў Францыі.
20 чэрвеня 1940 году другім транспартам польскіх палітычных зьняволеных ён трапіў у Асьвенцым, дзе атрымаў лягерны нумар 918.

20 чэрвеня 1942 году разам з трыма калегамі Пяхоўскаму ўдалося зьбегчы з канцлягера. Пазьней ён змагаўся ў Арміі Краёвай і быў двойчы паранены.

Пасьля вайны ён быў арыштаваны камуністычнымі ўладамі й асуджаны на 10 гадоў пазбаўленьня волі. З турмы яго вызвалілі пасьля сямі гадоў.

Казімеж Пяхоўскі скончыў Тэхнічны ўнівэрсытэт у Гданьску. Быў аўтарам успамінаў з канцлягера „Я быў нумарам ...”(„Byłem numerem…”).

У 2015 годзе ён быў узнагароджаны Ордэнам адраджэньня Польшчы, а таксама тытулам „Куратар нацыянальнай памяці”, які прызнае Інстытут нацыянальнай памяці.

У 2006 годзе ён апынуўся ў групе былых вязьняў канцлягера, якія віталі Папу рымскага Бэнэдыкта XVI падчас яго візыту ў Асьвенцыме.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт