Logo Polskiego Radia
Print

Інавацыйнае лячэньне пухліны галаўнога мозгу правялі ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.12.2017 13:37
Гэта была першая ў сьвеце падачу леку непасрэдна ў пухліну галаўнога мозгу пад канролем МРТ.
pixabay.com/Public Domain CC0

Інавацыйная лячэньне пухліны галаўнога мозгу правялі ў Польшчы
Першую ў сьвеце ўнутрысасудзістую падачу леку непасрэдна ў пухліну галаўнога мозгу пад канролем МРТ правялі спэцыялісты Цэнтральнага клінічнага шпіталя МУСіА ў Варшаве.
Доктар Міхал Завадзкі з варшаўскага шпіталя і прафэсар Міраслаў Янкоўскі з Johns Hopkins University у ЗША, якія правялі лячэньне, пераконваюць, што гэты мэтад можа стаць рэвалюцыяй у лячэньні пухлін галаўнога мозгу.
Інавацыйная лячэньне адбылося ў другой палове лістапада 2017 году. Інфармацыя пра яго паявілася толькі цяпер, калі стала вядома, што злаякасная пухліна пачала выразна зьмяншацца. У кантрольным МРТ ужо праз тры дні пасьля лячэньня пухліна зьменшылася на 5 мм.
Пацыентка мае 39 гадоў, яе пухліна мозгу зьяўляецца асабліва злаякаснай. Жанчыне не дапамаглі ранейшая нэйрахірургічная апэрацыя, апраменьваньне і хіміятэрапія. Пухліна на столькі агрэсіўная, што вырастала амаль на 1 мм цягам сутак.
Доктар Міхал Завадзкі і прафэсар Міраслаў Янкоўскі вырашылі, што адзіным шанцам для пацыенткі зьяўляецца падача лека непасрэдна ў сасуды пухліны. З увагі на вельмі хуткае пагаршэньне стану жанчыны лекары зьвярнуліся ў Біяэтычную камісію і дырэктара шпіталя па згоду для правядзеньня лячэньня. Такога тыпу апэрацыі раней праводзіліся толькі на жывёле і ніколі не былі зробленыя на людзях.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт