Logo Polskiego Radia
Print

Эўрапейскі суд: Польшча незаконна вырубае Белавескую пушчу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.02.2018 15:14
Прэс-сакратар Эўрапейскага суду выдаў ацэнку ў спрэчцы паміж ЭК і Польшчай у справе вырубкі Белавескай пушчы.
Стары лесСтары лесpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Gazeta Wyborcza
«Дзейнасьць польскага ўраду парушае эўразьвязаўскае заканадаўства», – сьцьвердзіў прэс-сакратар Эўрапейскага суду Іў Бот, які выдаў ацэнку спрэчкі паміж Эўракамісіяй і Польшчай у справе вырубкі Белавескай пушчы. Паводле Іва Бота, дзейнасьць, якую дазволіў былы міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка і дырэктар «Дзяржаўных лясоў» Ян Тамашэўскі, пагражала Белавескай пушчы. Акрамя таго, нельга было іх апраўдваць эпідэміяй караедаў, як гэта рабіў польскі ўрад.
Іў Бот ацаніў, што Польшча не рэалізавала неабходных для аховы Белавескай пушчы дзеяньні. У сувязі з гэтым прэс-сакратар прапануе Эўрапейскаму суды прызнаць Польшчу вінаватай у парушэньні эўразьвязаўскіх дырэктываў.
Цяперашні міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Гэнрык Кавальчык заявіў, што цяжкая тэхніка ў пушчу ня вернецца, але далейшай вырубкі ён не выключае (напрыклад, ручнымі бэнзапіламі). Міністар пераконвае, як раней рабіў гэта прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі, што Польшча выканае канчатковае рашэньне Эўрапейскага суду.

Gazeta Wyborcza: «Дзейнасьць польскага ўраду парушае эўразьвязаўскае заканадаўства», – сьцьвердзіў прэс-сакратар Эўрапейскага суду Іў Бот, які выдаў ацэнку спрэчкі паміж Эўракамісіяй і Польшчай у справе вырубкі Белавескай пушчы.

Паводле Іва Бота, дзейнасьць, якую дазволіў былы міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка і дырэктар «Дзяржаўных лясоў» Ян Тамашэўскі, пагражала Белавескай пушчы. Акрамя таго, нельга было іх апраўдваць эпідэміяй караедаў, як гэта рабіў польскі ўрад.

Іў Бот ацаніў, што Польшча не рэалізавала неабходных для аховы Белавескай пушчы дзеяньні. У сувязі з гэтым прэс-сакратар прапануе Эўрапейскаму суды прызнаць Польшчу вінаватай у парушэньні эўразьвязаўскіх дырэктываў.

Цяперашні міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Гэнрык Кавальчык заявіў, што цяжкая тэхніка ў пушчу ня вернецца, але далейшай вырубкі ён не выключае (напрыклад, ручнымі бэнзапіламі). Міністар пераконвае, як раней рабіў гэта прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі, што Польшча выканае канчатковае рашэньне Эўрапейскага суду.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт