Logo Polskiego Radia
Print

У сакавіку гандлёвыя нядзелі будуць толькі дзьве: 4-га і 25-га сакавіка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.02.2018 15:58
Прафсаюз "Салідарнасьць будзе імкнуцца пашырыць забарону працы ў нядзелю на іншыя прафэсіі.
pixabay.com/CC0 Creative Commons/ skeeze

1 сакавіка ў Польшчы ўваходзіць у сілу закон пра абмежаваньне гандлю ў нядзелю. Гэта азначае, што цягам гэтага году гандлёвыя сеткі, крамы будуць працаваць толькі дзьве нядзелі ў месяц: у першую і апошнюю нядзелю. Так, у сакавіку крамы будуць працаваць 3-га і 25 чысла. З наступнага году будзе працоўнай толькі адна нядзеля цягам месяца, а з 2020 году гандаль будзе забаронены ва ўсе нядзелі цягам году, акрамя вызначаных 7 нядзель: гэта дзьве нядзелі перад Калядамі, адна нядзеля перад Вялікаднем ды апошнія нядзелі студзеня, красавіка, чэрвеня і жніўня.

Лідэр прафсаюзу «Салідарнасьць» Павэл Дуда лічыць вялікім посьпехам працоўных увядзеньне забароны гандлю ў нядзелі. Ён зазначае, што прафсаюз будзе імкнуцца пашырыць забарону працы ў нядзелю на іншыя прафэсіі.

П.Дуда: У Кодэксе працы выразна напісана, што нядзеля і сьвяты зьяўляюцца днямі свабоднымі ад працы. Кодэкс пералічвае выключэньні. Гэта тыя, хто мусіць працаваць для нашай бясьпекі і нашага здароўя. Але ёсьць прафэсійныя групы, у адносінах да якіх працадаўцы злоўжываюць гэтымі выключэньнямі і вядуць звычайную вытворчасьць па нядзелях. Калектыў, які рыхтуе новы Кодэкс працы, пастараецца ўшчыльніць правілы.

Калі казаць пра забарону гандлю ў нядзелю, то Закон прадугледжвае выключэньні. І так, у нядзелю можа працаваць крама, дзе за прылаўкам будзе стаяць уладальнік гандлёвай кропкі. Таксама дазваляецца праца ў пякарнях, кандытарскіх, на аўтазаправачных станцыях, у кветкавых крамах, у паштовых аддзяленьнях, на вакзалах і ў аэрапортах.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт