Logo Polskiego Radia
Print

На польскіх кіроўцаў ускладаюць чарговыя паліўныя аплаты

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.03.2018 15:35
Улады тлумачаць, што дадатковы паліўны збор прымушае зьбіраць дырэктыва ЭЗ.
Фота мае ілюстрацыйны характарФота мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/Public Domain CC0

Урад шукае сродкі для фінансаваньня інфраструктуры альтэрнатыўных крыніц энэргіі для транспарту.

Міністэрства энэргетыкі плянуе ўвесьці чарговы экалягічны збор. Гэтак званую аплату ад выкідаў велічынёю ў 80 злотых (19 эўра) за 1000 літраў бэнзіну або дызэльнага паліва намерваецца ўвесьці Міністэрства энэргетыкі. Гэты збор накладзены на вытворцу або імпартэра маторнага паліва. У практыцы збор заплаціць кіроўца. Да аднаго літра паліва будзе абавязкова далічана 8 грошаў (19 эўрацэнтаў).

Для Міністэрства энэргетыкі галоўнай задачай зьяўляецца стварэньне Фонду экалягічнага транспарту (Fundusz Niskoemisyjnego Transportu). Фонд будзе падтрымліваць разьвіцьцё рынку і інфраструктуры альтэрнатыўнага паліва, між іншым, электраэнэргіі, звадкавага прыроднага газу, вадароду для транспарту.

Згодна з прапановай, у Фонд экалягічнага транспарту паступіць 15% даходу ад новай дадатковай аплаты, астатнія 85% атрымае Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяродзьдзя.

Улады тлумачаць, што дадатковы паліўны збор прымушае зьбіраць дырэктыва ЭЗ аб падтрымцы разьвіцьця рынку і інфраструктуры альтэрнатыўнага паліва.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт