Logo Polskiego Radia
Print

За вяртаньне ў Польшчу навукоўцы могуць атрымаць 100 тыс.дал. у год

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.03.2018 14:42
Гэта адзін са стымулаў, прадугледжаны праграмай “Польскія вяртаньні”, абвешчаны Міністэрствам навукі.
Яраслаў Говін.Яраслаў Говін.PAP/Adam Guz

Dziennik Gazeta Prawna
Нават 350 тысяч злотых (прыкладна 100 тысяч даляраў) у год на працягу чатырох гадоў могуць атрымаць найбольш дасьведчаныя навукоўцы, якія вырашаць вярнуцца з-за мяжы ў Польшчу. Гэта адзін са стымулаў, прадугледжаны праграмай “Польскія вяртаньні”, абвешчаны Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы.
“Цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў з краіны выехала некалькі дзясяткаў тысяч навукоўцаў. Сёньня ёсьць магчымасьці, каб яны прыехалі назад у Польшчу”, - падкрэсьліў міністар навукі і вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін.
Такія асобы акрамя высокіх заробкаў могуць разьлічваць на грошы, якія дадуць магчымасьць стварыць уласную каманду для дасьледаваньняў, аплаціць пераезд у краіну і адаптавацца да месца працы ў краіне.
Міністэрства навукі прагназуе, што першыя вяртаньні стануць магчымымі пад канец бягучага году.

Dziennik Gazeta Prawna: Нават 350 тысяч злотых (прыкладна 100 тысяч даляраў) у год на працягу чатырох гадоў могуць атрымаць найбольш дасьведчаныя навукоўцы, якія вырашаць вярнуцца з-за мяжы ў Польшчу. Гэта адзін са стымулаў, прадугледжаны праграмай “Польскія вяртаньні”, абвешчаны Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы.

“Цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў з краіны выехала некалькі дзясяткаў тысяч навукоўцаў. Сёньня ёсьць магчымасьці, каб яны прыехалі назад у Польшчу”, - падкрэсьліў міністар навукі і вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін.

Такія асобы акрамя высокіх заробкаў могуць разьлічваць на грошы, якія дадуць магчымасьць стварыць уласную каманду для дасьледаваньняў, аплаціць пераезд у краіну і адаптавацца да месца працы ў краіне. Міністэрства навукі прагназуе, што першыя вяртаньні стануць магчымымі пад канец бягучага году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт