Logo Polskiego Radia
Print

Польшча накіравала ў Беларусь запыт наконт будаўніцтва акумулятарнага заводу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.03.2018 11:23
Калі інвэстыцыя можа мець значны ўплыў на прыроду, то беларускі бок павінен пра гэта паінфармаваць Польшчу.
photo: stopzavod.by

Польшча накіравала ў Беларусь запыт у справе будовы акумулятарнага заводу ў Берасьці
У Берасьці плянуецца будова акумулятарнага заводу фірмы iPower, супраць будовы якой выступаюць жыхары гораду.
Беларусь падпісала транспамежную канвэнцыю аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе. Згодна з ёй, калі інвэстыцыя можа мець значны ўплыў на прыроду, то беларускі бок павінен пра гэта паінфармаваць Польшчу. Галоўнае ўпраўленьне аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы ніякай інфармацыі на гэтую тэму не атрымала.
У гэтай справе Галоўнае ўпраўленьне мае інфармацыю толькі ад Рэгіянальнага ўпраўленьня ў Любліне, у якое зьвярнуліся звычайныя грамадзяне, выказваючы свае боязі ў справе будовы акумулятарнага заводу ў Берасьці.
У сувязі з гэтым польскі бок накіраваў афіцыйнае пытаньне аб плянаванай будове заводу. Прэс-сакратар Галоўнага ўпраўленьня аховы навакольнага асяродзьдзя Моніка Якубяк гаворыць, што, згодна з канвэнцыяй, Польшча мае права абмеркаваць з суседзямі, ці гэтая інвэстыцыя можа нэгатыўна ўзьдзейнічаць на Польшчу і жыхароў памежнай зоны.
Мэр Тэрэспаля Яцэк Данелюк чуў пра будову заводу, але ня бачыць прычын для занепакоенасьці.

У Берасьці плянуецца будова акумулятарнага заводу фірмы iPower, супраць якой выступаюць жыхары гораду.

Беларусь падпісала транспамежную Канвэнцыю аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе. Згодна зь ёй, калі інвэстыцыя можа мець значны ўплыў на прыроду, то беларускі бок павінен пра гэта паінфармаваць Польшчу. Галоўнае ўпраўленьне аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы ніякай інфармацыі на гэтую тэму не атрымала.

Па гэтай справе Галоўнае ўпраўленьне мае зьвесткі толькі ад Рэгіянальнага ўпраўленьня ў Любліне, у якое зьвярнуліся звычайныя грамадзяне, выказваючы сваю занепакоенасьць будаўніцтвам акумулятарнага заводу ў Берасьці.

У сувязі з гэтым польскі бок накіраваў афіцыйнае пытаньне аб плянаваным будаўніцтве заводу. Прэс-сакратар Галоўнага ўпраўленьня аховы навакольнага асяродзьдзя Моніка Якубяк гаворыць, што, згодна з канвэнцыяй, Польшча мае права абмеркаваць з суседзямі пытаньне наконт таго, ці гэтая інвэстыцыя можа нэгатыўна ўзьдзейнічаць на Польшчу й жыхароў памежнай зоны.

Мэр Тэрэспаля Яцэк Данелюк чуў пра будову заводу, але ня бачыць прычын для занепакоенасьці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт