Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве зайгралі на копіі варшаўскага фартэпіяна Шапэна маркі Buchholtz

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.03.2018 14:53
У 1863 годзе царскія жаўнеры выкінулі інструмэнт з акна палацу Замойскіх і цалкам яго зьнішчылі.
Пётр Гліньскі побач з копіяй варшаўскага фартэпіяна Фрыдэрыка Шапэна маркі Buchholtz.      Пётр Гліньскі побач з копіяй варшаўскага фартэпіяна Фрыдэрыка Шапэна маркі Buchholtz. PAP/Jacek Turczyk

У Вялікім тэатры-Нацыянальнай опэры ў Варшаве прайшоў галя-канцэрт “Варшаўскае фартэпіяна Шапэна”. Падчас канцэрту музыкі гралі на копіі варшаўскага фартэпіяна Фрыдэрыка Шапэна маркі Buchholtz.
У верасьні 1863 году царскія жаўнеры ў адказ на замах на генэрала Фёдара Бэрга выкінулі інструмэнт з акна палацу Замойскіх і цалкам яго зьнішчылі.
“Сёньня ёсьць магчымасьць паслухаць і паглядзець фартэпіяна. Можна сказаць, што гісторыя зрабіла кола. Тады зьнішчылі інструмэнт, але ня зьнішчылі польскай культуры. Захавалася музыка Шапэна, Манюшкі, паэзія Норвіда. Гэта ён на вестку аб зьнішчэньні фартэпіяна Шапэна напісаў вядомы верш, які ведаюць пакаленьні палякаў, верш “Фартэпіяна Шапэна”, - гаварыў на канцэрце міністар культуры Пётр Гліньскі.
Суботні канцэрт адбыўся ў 188 гадавіну канцэрту, які прайшоў 17 сакавіка 1830 году ў Вялікім тэатры. На інструмэнце Buchholtzа Шапэн упершыню выканаў свой Фартэпіянны канцэрт фа мінор.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт