Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы ня хочуць застацца ў Польшчы назаўсёды

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.03.2018 13:54
Nолькі 11% украінцаў задумваюцца над сталым пражываньнем у Польшчы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Gazeta Wyborcza піша, што ўкраінцы не застануцца ў Польшчы назаўсёды. Больш за 90% польскіх працадаўцаў маюць станоўчыя адносіны з працаўнікамі з Украіны. Але толькі 11% украінцаў задумваюцца над сталым пражываньнем у Польшчы, хоць з году ў год расьце колькасьць украінцаў, якія прыяжджаюць у Польшчу на працу. 74% апытаных адназначна адказваюць, што не зьбіраюцца заставацца ў Польшчы на заўсёды, астатнія яшчэ ня ведаюць. Пра пакупку кватэры ў Польшчы думаюць 3% грамадзян Украіны. Апытаньне ў лютым правяло агенцтва працы Personnel Service.
Паводле дырэктара агенцтва Кшыштафа Інглата, адсотак украінцаў, якія хочуць застацца ў Польшчы, паступова будзе расьці. «Вялікія фірмы неўзабаве пачнуць змагацца за тое, каб украінскія працаўнікі засталіся назаўсёды, бо гэта ў іх інтарэсе. Спрошчаны доступ да кватэр, адукацыя і сацыяльная дапамога прычыняцца да таго, што працэнт украінцаў, якія захочуць застацца ў Польшчы, вырасьце», – пераконвае Кшыштаф Інглат.
Для пераважнай большасьці ўкраінцаў міграцыя ў Польшчу мае характар эканамічны і кароткачасовы, але рэгулярны. У апошніх пяці гадах пераважная большасьць украінцаў прыяжджала ў Польшчу некалькі разоў, часьцей за ўсё на пэрыяд ад месяца да паўгоду. 62% заяўляюць, што яны плянуюць прыехаць яшчэ раз.
Пазытыўны стасунак да ўкраінскіх працаўнікоў мае 91% польскіх працадаўцаў. Кожны чацьвёрты працадаўца заяўляе, што ён быў бы ў стане заплаціць украінскаму працаўніку больш, чым польскаму.

Gazeta Wyborcza піша, што ўкраінцы не застануцца ў Польшчы назаўсёды. Больш за 90% польскіх працадаўцаў маюць станоўчыя адносіны з працаўнікамі з Украіны. Але толькі 11% украінцаў задумваюцца над сталым пражываньнем у Польшчы, хоць з году ў год расьце колькасьць украінцаў, якія прыяжджаюць у Польшчу на працу. 74% апытаных адназначна адказваюць, што не зьбіраюцца заставацца ў Польшчы назаўсёды, астатнія яшчэ ня ведаюць. Пра пакупку кватэры ў Польшчы думаюць 3% грамадзян Украіны. Апытаньне ў лютым правяло агенцтва працы Personnel Service.

Паводле дырэктара агенцтва Кшыштафа Інглата, адсотак украінцаў, якія хочуць застацца ў Польшчы, паступова будзе расьці. «Вялікія фірмы неўзабаве пачнуць змагацца за тое, каб украінскія працаўнікі засталіся назаўсёды, бо гэта ў іх інтарэсе. Спрошчаны доступ да кватэр, адукацыя і сацыяльная дапамога прычыняцца да таго, што працэнт украінцаў, якія захочуць застацца ў Польшчы, вырасьце», – пераконвае Кшыштаф Інглат.

Для пераважнай большасьці ўкраінцаў міграцыя ў Польшчу мае характар эканамічны і кароткачасовы, але рэгулярны. У апошніх пяці гадах пераважная большасьць украінцаў прыяжджала ў Польшчу некалькі разоў, часьцей за ўсё на пэрыяд ад месяца да паўгоду. 62% заяўляюць, што яны плянуюць прыехаць яшчэ раз.

Пазытыўны стасунак да ўкраінскіх працаўнікоў мае 91% польскіх працадаўцаў. Кожны чацьвёрты працадаўца заяўляе, што ён быў бы ў стане заплаціць украінскаму працаўніку больш, чым польскаму.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт