Logo Polskiego Radia
Print

У лютым узровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 6,8%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.03.2018 12:55
Паводле экспэртаў, таксама ў бліжэйшыя месяцы можна спадзявацца зьніжэньня ўзроўню беспрацоўя.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У лютым узровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 6,8%
Паводле экспэртаў, таксама ў бліжэйшыя месяцы можна спадзявацца зьніжэньня ўзроўню беспрацоўя.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне паведаміла, што ў лютым узровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 6,8%. Гэта азначае зьніжэньне на 0,1% у параўнаньні са студзенем.
Фінансавы аналітык Лукаш Бугай (Łukasz Bugaj) падкрэсьлівае, што беспрацоўе зьнізілася, хоць маразы ў лютым, у прыватнасьці, не спрыялі будаўнічым работам.
Экспэрт дадае, што эканамічная сытуацыя прычыніцца да зьніжэньня ўзроўню беспрацоўя таксама ў бліжэйшыя месяцы. Лукаш Бугай лічыць магчымым, што паказчык беспрацоўя не перавысіць 6%.
Апублікаваныя Галоўным статыстычным упраўленьнем дадзеныя супадаюць з прагнозамі Міністэрства па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт