Logo Polskiego Radia
Print

Пілёты польскай авіякампаніі LOT рыхтуюць страйк

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.04.2018 17:02
Працаўнікі кампаніі скардзяцца на графік працы, адсутнасьць росту заробкаў, кепскую атмасфэру на працы.
Экіпаж авіякампаніі LOTЭкіпаж авіякампаніі LOTфота: прэс-служба LOT

Пілёты польская авіякампаніі LOT прымуць рашэньне, ці на травеньскія выходныя яны будуць пратэставаць. Пілёты скардзяцца на графік працы, адсутнасьць росту заробкаў, кепскую атмасфэру на працы. Частка пілётаў шукае працу ў канкурэнтных кампаніях.
Штатны пэрсанал LOT хоча арганізаваць рэфэрэндум, прысьвечаны магчымаму страйку. Канчатковае рашэньне ў справе будзе прынятае 21 красавіка. Калі пратэст адбудзецца, то ён будзе праходзіць на травеньскія выходныя.
Кіраўніцтва двух прафсаюзаў у авіякампаніі некалькі апошніх месяцаў дасылаюць лісты прэм’ер-міністру Матэвуша Маравецкаму, былой прэм’ер Бэаце Шыдла, старшыні кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» Яраславу Качыньскаму, а таксама міністру сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі і міністру здароўя. У лістах яны выказваюць незадаволенасьць спосабам кіраваньня авіякампаніяй LOT.

Пілёты польскай авіякампаніі LOT прымуць рашэньне, ці на травеньскія выходныя яны будуць пратэставаць. Пілёты скардзяцца на графік працы, адсутнасьць росту заробкаў, кепскую атмасфэру на працы. Частка пілётаў шукае працу ў канкурэнтных кампаніях.

Штатны пэрсанал LOT хоча арганізаваць рэфэрэндум, прысьвечаны магчымаму страйку. Канчатковае рашэньне ў справе будзе прынятае 21 красавіка. Калі пратэст адбудзецца, то ён будзе праходзіць на травеньскія выходныя.

Кіраўніцтва двух прафсаюзаў у авіякампаніі некалькі апошніх месяцаў дасылае лісты прэм’ер-міністру Матэвуша Маравецкаму, былой прэм’ер Бэаце Шыдла, старшыні кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» Яраславу Качыньскаму, а таксама міністру сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі і міністру здароўя. У лістах яны выказваюць незадаволенасьць спосабам кіраваньня авіякампаніяй LOT.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт