Траіх палякаў абвінавачваюць у зьбіцьці беларусаў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
17.04.2018 12:14
У дачыненьні да сямі беларусаў хуліганы выкарысталі сьлёзатачывы газ, дваіх білі кулакамі, а аднаго – бутэлькай па галаве.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Трое маладых палякаў з Галдапі (Вармінска-Мазурскае ваяводзтва) абвінавачаныя ў зьбіцьці групы беларусаў. Акруговая пракуратура ў Сувалках адзначае, што інцыдэнт меў прыкметы нацыянальнай дыскрымінацыі. Палякам пагражае да 7,5 гадоў пазбаўленьня волі.
8 красавіка трое жыхароў Галдапі напалі на групу беларусаў, якія жывуць і працуюць у гэтым горадзе. У дачыненьні да сямі беларусаў хуліганы выкарысталі сьлёзатачывы газ, дваіх білі кулакамі, а аднаго – бутэлькай па галаве.
Паліцыя затрымала хуліганаў, якія прызналі сваю віну. Яны сказалі функцыянэрам, што ім не спадабалася, што мужчыны размаўляюць «па руску». Пракуратура высунула ім абвінавачаньні ў зьбіцьці і пагрозах на фоне нацыянальнай дыскрымінацыі ў дачыненьні да грамадзян Беларусі. Падазраваныя знаходзяцца на свабодзе, пад наглядам паліцыі.
У Галдапі жывуць і працуюць амаль 200 беларускіх грамадзян.

ав